Фота

На вайне і ў бальнай зале: высокая мода пачатку ХІХ стагоддзя

Падпісацца
Выстава "Куфэрак: на вайне і ў бальнай зале" адкрылася напярэдадні ў Лошыцкай сядзібе. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як апраналіся на беларускіх землях у пачатку пазамінулага стагоддзя і як Напалеонаўскія войны паўплывалі на моду.
Выстава "Куфэрак", якая праходзіць у Мінску ўжо трэці раз, ахоплівае першую палову XIX стагоддзя. Тут можна ўбачыць ваенныя мундзіры рускай і французскай арміі, а таксама жаночыя касцюмы і балёвыя сукенкі. 
Напалеонаўская кампанія, якую яшчэ называюць “апошняй прыгожай вайной”, аказала значны ўплыў на модныя тэндэнцыі таго часу. Так, у жаночым касцюме выразна прасочваецца стыль мілітары. 
На беларускіх землях у першай палове ХІХ стагоддзя быў у хаду традыцыйны шляхецкі, сармацкі касцюм, кунтуш і слуцкія паясы. Мода, якая існавала на беларускіх землях, распаўсюджвалася ў Еўропе, малюнкі касцюмаў друкаваліся ў модных часопісах.
Таксама на выставе можна ўбачыць эвалюцыю балёвых сукенак ад пачатку ХІХ стагоддзя да 40-х гадоў. Адметнай рысай гэтых сукенак з’яўляецца тое, што ўсе яны мяккія, бескаркасныя. Да гэтага ў XVIII стагоддзі былі пышныя фіжмы на кітовым вусе, на лазе, а ў сярэдзіне XIX стагоддзя з'явіліся жорсткія крыналіны, якія нагадваюць сучасныя вясельныя.
На выставе можна не толькі далучыцца да гісторыі моды, але і прымерыць касцюмы ў фотакутку.
© Sputnik / Анастасия ВолчокВечаровая сукенка. Рэпліка па карціне "Партрэт княгіні Маргарыты Даўгарукай" (Ул. Баравікоўскі). Аўтар - Святлана Князева.
Вечаровая сукенка. Рэпліка па карціне Партрэт княгіні Маргарыты Даўгарукай (Ул. Баравікоўскі). Аўтар - Святлана Князева. - Sputnik Беларусь
1/10
Вечаровая сукенка. Рэпліка па карціне "Партрэт княгіні Маргарыты Даўгарукай" (Ул. Баравікоўскі). Аўтар - Святлана Князева.
© Sputnik / Анастасия ВолчокМундзір генеральскага ад'ютанта па пехоце Рускага Імператарскага войска. Рэпліка па ўзорах 1807-1814 гг. Аўтар - Вольга Кульбянок.
Мундзір генеральскага ад'ютанта па пехоце Рускага Імператарскага войска. Рэпліка па ўзорах 1807-1814 гг. Аўтар - Вольга Кульбянок. - Sputnik Беларусь
2/10
Мундзір генеральскага ад'ютанта па пехоце Рускага Імператарскага войска. Рэпліка па ўзорах 1807-1814 гг. Аўтар - Вольга Кульбянок.
© Sputnik / Анастасия ВолчокПеліс у гусарскім стылі (злева). Верхняе адзенне з рукавамі, якое насілася па-над сукенкай. Рэпліка па модзе 1810-х гг. Аўтар - Святлана Князева. Рыдзікюль у стылі І трэці ХІХ ст. Аўтар - Таццяна Кот. Капялюшык у стылі ўланскага ківера. Па модных гравюрах 1816-1817 гг. Аўтар - Алена Бялова.
Шынель фузілёра-грэнадзёра Вялікай Арміі ўзору 1790-1810-х гг. Майстар - Паліна Альховік. Афіцэрская шапка ўзору 1800-1810-х гг. Майстар - Алег Шпілёў.
Пеліс у гусарскім стылі (злева). Верхняе адзенне з рукавамі, якое насілася па-над сукенкай. Рэпліка па модзе 1810-х гг. Аўтар - Святлана Князева. Рыдзікюль у стылі І трэці ХІХ ст. Аўтар - Таццяна Кот. Капялюшык у стылі ўланскага ківера. Па модных гравюрах 1816-1817 гг. Аўтар - Алена Бялова.Шынель фузілёра-грэнадзёра Вялікай Арміі ўзору 1790-1810-х гг. Майстар - Паліна Альховік. Афіцэрская шапка ўзору 1800-1810-х гг. Майстар - Алег Шпілёў. - Sputnik Беларусь
3/10
Пеліс у гусарскім стылі (злева). Верхняе адзенне з рукавамі, якое насілася па-над сукенкай. Рэпліка па модзе 1810-х гг. Аўтар - Святлана Князева. Рыдзікюль у стылі І трэці ХІХ ст. Аўтар - Таццяна Кот. Капялюшык у стылі ўланскага ківера. Па модных гравюрах 1816-1817 гг. Аўтар - Алена Бялова.
Шынель фузілёра-грэнадзёра Вялікай Арміі ўзору 1790-1810-х гг. Майстар - Паліна Альховік. Афіцэрская шапка ўзору 1800-1810-х гг. Майстар - Алег Шпілёў.
© Sputnik / Анастасия ВолчокСармацкі касцюм. Традыцыйны шляхецкі касцюм па партрэце Язэпа Жагеля. Складаецца з жупана (род сурдука), кунтуша (верхняе адзенне) (аўтар - Ала Грынкевіч) і слуцкага пояса (аўтар - Павел Замбжыцкій).
Касцюм для праменаду па модных гравюрах 1800-х гг. Аўтар сукенкі, накідкі, капялюшыка - Святлана Іванова-Кліманская.
Сармацкі касцюм. Традыцыйны шляхецкі касцюм па партрэце Язэпа Жагеля. Складаецца з жупана (род сурдука), кунтуша (верхняе адзенне) (аўтар - Ала Грынкевіч) і слуцкага пояса (аўтар - Павел Замбжыцкій).Касцюм для праменаду па модных гравюрах 1800-х гг. Аўтар сукенкі, накідкі, капялюшыка - Святлана Іванова-Кліманская. - Sputnik Беларусь
4/10
Сармацкі касцюм. Традыцыйны шляхецкі касцюм па партрэце Язэпа Жагеля. Складаецца з жупана (род сурдука), кунтуша (верхняе адзенне) (аўтар - Ала Грынкевіч) і слуцкага пояса (аўтар - Павел Замбжыцкій).
Касцюм для праменаду па модных гравюрах 1800-х гг. Аўтар сукенкі, накідкі, капялюшыка - Святлана Іванова-Кліманская.
© Sputnik / Анастасия ВолчокЦывільны мужчынскі касцюм па модных гравюрах 1810-20-х гг. Фрак, камізэлька, панталоны (аўтар - Таццяна Кот). Кашуля (аўтар - Ала Грынкевіч).
Зімовы камплект для вуліцы, рэпліка па модзе 1800-х гг. Рэдынгот, канфедэратка, муфта (аўтар - Таццяна Кот).
Цывільны мужчынскі касцюм па модных гравюрах 1810-20-х гг. Фрак, камізэлька, панталоны (аўтар - Таццяна Кот). Кашуля (аўтар - Ала Грынкевіч).Зімовы камплект для вуліцы, рэпліка па модзе 1800-х гг. Рэдынгот, канфедэратка, муфта (аўтар - Таццяна Кот). - Sputnik Беларусь
5/10
Цывільны мужчынскі касцюм па модных гравюрах 1810-20-х гг. Фрак, камізэлька, панталоны (аўтар - Таццяна Кот). Кашуля (аўтар - Ала Грынкевіч).
Зімовы камплект для вуліцы, рэпліка па модзе 1800-х гг. Рэдынгот, канфедэратка, муфта (аўтар - Таццяна Кот).
© Sputnik / Анастасия ВолчокЗлева направа балёвыя сукенкі:
- па модзе мяжы 1800-1810-х гг. Аўтар - Святлана Іванова-Кліманская.
- па модзе канца 1810-х гг. Аўтар - Святлана Князева.
- па ўзоры сукенкі Юсупавай 1825-1827 гг. Майстар - Вераніка Ільяш.
- па модзе мяжы 1820-1830-х гг. Аўтар - Святлана Іванова-Кліманская.
- па модзе мяжы 1830-1840-х гг. Аўтар - Святлана Іванова-Кліманская.
Злева направа балёвыя сукенкі:- па модзе мяжы 1800-1810-х гг. Аўтар - Святлана Іванова-Кліманская.- па модзе канца 1810-х гг. Аўтар - Святлана Князева.- па ўзоры сукенкі Юсупавай 1825-1827 гг. Майстар - Вераніка Ільяш.- па модзе мяжы 1820-1830-х гг. Аўтар - Святлана Іванова-Кліманская.- па модзе мяжы 1830-1840-х гг. Аўтар - Святлана Іванова-Кліманская. - Sputnik Беларусь
6/10
Злева направа балёвыя сукенкі:
- па модзе мяжы 1800-1810-х гг. Аўтар - Святлана Іванова-Кліманская.
- па модзе канца 1810-х гг. Аўтар - Святлана Князева.
- па ўзоры сукенкі Юсупавай 1825-1827 гг. Майстар - Вераніка Ільяш.
- па модзе мяжы 1820-1830-х гг. Аўтар - Святлана Іванова-Кліманская.
- па модзе мяжы 1830-1840-х гг. Аўтар - Святлана Іванова-Кліманская.
© Sputnik / Анастасия ВолчокСукенка ўжо можа трымаць форму за кошт краю, які падварочваўся і набіваўся ватай альбо пухам - гэты край вельмі лёгкі і ў танцы літаральна ўзлятаў.
Сукенка ўжо можа трымаць форму за кошт краю, які падварочваўся і набіваўся ватай альбо пухам - гэты край вельмі лёгкі і ў танцы літаральна ўзлятаў. - Sputnik Беларусь
7/10
Сукенка ўжо можа трымаць форму за кошт краю, які падварочваўся і набіваўся ватай альбо пухам - гэты край вельмі лёгкі і ў танцы літаральна ўзлятаў.
© Sputnik / Анастасия ВолчокАздабленне балёвых сукенак.
Аздабленне балёвых сукенак. - Sputnik Беларусь
8/10
Аздабленне балёвых сукенак.
© Sputnik / Анастасия ВолчокГэтыя гарсэты мяккія, у іх толькі крыху касцей, у асноўным шчыльнасць ствараецца за кошт прасцежкі ніткамі двух або трох слаёў тканіны. Спераду ў гарсэт устаўлялася драўляная планшетка - менавіта яна забяспечвала прамую выправу, таму што фізічна не дазваляла даме сагнуцца.
Аўтар гарсэтаў - Святлана Іванова-Кліманская, туфляў - Таццяна Кот.
Гэтыя гарсэты мяккія, у іх толькі крыху касцей, у асноўным шчыльнасць ствараецца за кошт прасцежкі ніткамі двух або трох слаёў тканіны. Спераду ў гарсэт устаўлялася драўляная планшетка - менавіта яна забяспечвала прамую выправу, таму што фізічна не дазваляла даме сагнуцца.Аўтар гарсэтаў - Святлана Іванова-Кліманская, туфляў - Таццяна Кот. - Sputnik Беларусь
9/10
Гэтыя гарсэты мяккія, у іх толькі крыху касцей, у асноўным шчыльнасць ствараецца за кошт прасцежкі ніткамі двух або трох слаёў тканіны. Спераду ў гарсэт устаўлялася драўляная планшетка - менавіта яна забяспечвала прамую выправу, таму што фізічна не дазваляла даме сагнуцца.
Аўтар гарсэтаў - Святлана Іванова-Кліманская, туфляў - Таццяна Кот.
© Sputnik / Анастасия ВолчокНа выставе можна не толькі далучыцца да гісторыі моды, але і прымерыць касцюмы ў фотакутку.
На выставе можна не толькі далучыцца да гісторыі моды, але і прымерыць касцюмы ў фотакутку. - Sputnik Беларусь
10/10
На выставе можна не толькі далучыцца да гісторыі моды, але і прымерыць касцюмы ў фотакутку.
Стужка навiн
0