Сіноптыкі распавялі пра надвор'е на выхадных

© Sputnik / Виктор ТолочкоЛета
Лета - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У суботу і нядзелю ў Беларусь прыйдзе лета: удзень у асобных раёнах будзе да + 26°С.

МІНСК, 26 мая — Sputnik. Цёплае надвор'е ўсталюецца ў Беларусі ў выхадныя, расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

У суботу будзе пераважна без ападкаў. Кароткачасовыя дажджы і навальніцы чакаюцца ў асобных раёнах па захадзе краіны ў начныя і ранішнія гадзіны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад +8 да 14°С, па паўночным усходзе — + 6..7°С. Удзень прагназуецца ад +19 да + 24°С, па паўднёвым захадзе — да + 26°С.

У нядзелю таксама будзе цёпла. Уначы і раніцай месцамі можа быць слабы туман. Уначы тэмпература паветра чакаецца ад + 5°С па паўночным усходзе да + 13°С па паўднёвым захадзе рэспублікі, удзень ад +20 да + 26° С.

Стужка навiн
0