Відэа

Відэафакт: міжнародны турнір па баявых мастацтвах прайшоў у Мінску

Падпісацца
У турніры з серыі "Васьміног" прынялі ўдзел прадстаўнікі прафесійнага боксу, муай-тай, MMA і K-1. Як гэта было, глядзіце на відэа Sputnik.

Міжнародны турнір па баявых мастацтвах "Васьміног" прайшоў у Мінску 25 мая. У рамках турніру адбыліся прафесійныя баі ў розных відах баявых адзінаборстваў. У ім узялі ўдзел прадстаўнікі прафесійнага боксу, муай-тай, MMA і K-1.

Гледачы ўбачылі 11 інтэрнацыянальных баёў паміж байцамі з Польшчы, Літвы, Расіі, Румыніі, Казахстана, Малдовы і Украіны. На рынгу пабывалі і тытулаваныя беларускія байцы — Секу Бангура, Эміль Элазаў, Даніла Ярмоленка, Павел Правашынскі, Арцём Аванэсаў, Павел Шэлест і Мурат Азербіеў.

Турнір "Васьміног" праходзіць у беларускай сталіцы з 2009 года. Кожны год у ім удзельнічаюць чэмпіёны свету і Еўропы па розных відах баявых адзінаборстваў.

Стужка навiн
0