МІНСК, 26 мая — Sputnik. Фінал вакальнага конкурсу для таленавітых дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, "Ты супер!" адбудзецца ў суботу, 26 мая.
На працягу пяці месяцаў гледачы розных краін уважліва сачылі за лёсам 82 удзельнікаў міжнароднага вакальнага конкурсу "Ты супер!".
За гэты час на пляцоўку шоу прыйшло больш за 30 зорак шоу-бізнесу, многія з удзельнікаў упершыню сустрэліся са сваімі роднымі і блізкімі, напрыклад, Уладзімір Скрыпаль сустрэўся з татам, мама Даўлетхана Аканава была адноўлена ў правах, а Рома Дружынін знайшоў сваякоў. Хлопчыкі і дзяўчынкі вучыліся ў лепшых педагогаў па вакале, пераймалі вопыт у зорак эстрады. Сяргей Лазараў запрасіў удзельнікаў "Ты супер!" на свой канцэрт, а Яўгеній Маргуліс не толькі паклікаў канкурсантаў на "Кватэрнік" з гуртом "25/17", але і зрабіў для іх свой закрыты канцэрт.
І вось ужо ў гэтую суботу адбудзецца доўгачаканы фінал. Тэлегледачы НТБ убачаць выступы 11 лепшых удзельнікаў. Кожны з іх падрыхтаваў сюрпрыз, а менавіта паўнавартасны канцэртны нумар. Усе канкурсанты выступяць дуэтамі з зоркамі айчыннага шоу-бізнесу, сярод якіх спявачка Валерыя, Гарык Марцірасян і іншыя.
Хто ж атрымае прыз глядацкіх сімпатый, якія спецыяльныя прызы падрыхтавалі партнёры праекта, гледачы тэлеканала НТБ даведаюцца ў будучым эфіры. Але нягледзячы ні на што, галоўнай інтрыгай застаецца імя пераможцы другога сезону міжнароднага вакальнага конкурсу "Ты супер!".
"На працягу пяці месяцаў мы ўсе сачылі за лёсам удзельнікаў праекта "Ты супер!". Разам з гледачамі мы хваляваліся, перажывалі і падтрымлівалі рабят. Я магу смела сказаць, што наша сям'я "Ты супер!" значна павялічылася. Цяпер, калі мы падышлі да фінала, для ўсіх застаецца загадкай: хто ж стане пераможцам. У гэтую суботу мы, нарэшце, разам з расійскімі гледачамі і тэлегледачамі з іншых краін, якія хварэлі за сваіх любімых канкурсантаў, даведаемся імя фіналіста, які перамог у другім сезоне міжнароднага вакальнага конкурсу "Ты супер!". І паверце, падтрымка кожнага з вас вельмі важная для хлопчыкаў і дзяўчынак. Таму заклікаю ўсіх вас пакідаць каментары для іх у сацыяльных сетках, яны гэтага вельмі чакаюць!", — кажа вядучы шоу "Ты супер!" Вадзім Такмянёў.
Праект "Ты супер!" тэлеканала НТБ і міжнароднага інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik дае шанец таленавітым дзецям з Расіі, Абхазіі, Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Украіны, Эстоніі і Паўднёвай Асеціі заявіць пра сябе.
Глядзіце фінал праекта "Ты супер!" 26 мая, у суботу, на НТБ. На сцэну выйдзе і прадстаўніца Беларусі — 16-гадовая Вера Ярошык.