МІНСК, 27 мая — Sputnik. Модныя калекцыі дэманструюць у рамках фестывалю "Сэрца з кветак", на якім можна таксама ўбачыць квітнеючыя рададэндраны.
Подыум размясціўся прама каля галоўнай аранжарэі. Свае калекцыі тут прадстаўляюць такія дызайнеры і брэнды, як Anastasiya Falkovich, TOTALLOOK, Марына Баніфацьева, "Світанак", Антаніна Сурыновіч, Валерыя Крыса, Наталля Церашкова і іншыя.
На фестывалі арганізавана забаўляльная праграма для гасцей. У прыватнасці, выступаюць творчыя калектывы, музыканты.
На працягу ўікэнда можна было ўбачыць моладзевыя і дзіцячыя калекцыі, але скончыцца модны марафон толькі ўвечары ў панядзелак: у Нацыянальнай школе прыгажосці ў гэты дзень прадэманструюць круізную і пляжную калекцыі для дарослых.