Польшча цэніць дапамогу Расіі ў доглядзе вайсковых могілак

© Sputnik Роман ШантарДырэктар Бюро ўвекавечання барацьбы і пакутніцтва Інстытута нацыянальнай памяці Адам Сівек
Дырэктар Бюро ўвекавечання барацьбы і пакутніцтва Інстытута нацыянальнай памяці Адам Сівек - Sputnik Беларусь
Расійскі бок у асноўным даглядае знакавыя пахаванні, размешчаныя ў Польшчы.

ВАРШАВА, 28 мая — Sputnik. Польскі бок шануе дапамогу Расіі ў фінансаванні рэканструкцыі месцаў пахаванняў савецкіх воінаў у Польшчы, заявіў дырэктар Бюро ўвекавечання барацьбы і пакутніцтва Інстытута нацыянальнай памяці Адам Сівек.

Вайсковыя могілкі Мінска - Sputnik Беларусь
Вайсковыя могілкі ў Мінску рэканструююць

Як стала вядома Sputnik, улады Польшчы вылучаюць парадку 6 мільёнаў злотых на догляд вайсковых пахаванняў, уключаючы і магілы байцоў Чырвонай арміі. Расія таксама прымае ўдзел у фінансаванні, за гэта адказвае пасольства РФ у Польшчы.

"Мы вельмі цэнім расійскі ўклад у догляд магіл савецкіх воінаў", — сказаў Сівек.

Ён удакладніў, што расійскі бок робіць упор на знакавыя пахаванні, такія як могілкі-мемарыял у Варшаве, могілкі савецкіх воінаў і ваеннапалонных у Пултуску і іншыя.

Помнікі-танкі Т-34 у Драўска-Паморску вырашылі пакінуць

Помнік у выглядзе двух танкаў Т-34 у польскім Драўска-Паморску вырашылі не зносіць, заявіў Адам Сівек.

Бюст маршала Баграмяна - Sputnik Беларусь
Помнік маршалу Івану Баграмяну адкрылі ў Гарадку

Танкі з'яўляюцца часткай помніка, прысвечанага вызваленню горада ад нацыстаў, і гарадская грамадскасць раней выступіла супраць зносу.

"Пакінулі", — сказаў Сівек ў адказ на пытанне, што ж стане з двума "трыццацьчацвёркамі", якія збіраліся прыбраць з пастаментаў у рамках закона аб дэкамунізацыі.

Дырэктар бюро таксама агучыў асноўныя крытэрыі адбору помнікаў, якія трапяць пад знос у рамках гэтага закона.

"Серп і молат, герб СССР, чырвоныя сцягі — прапаганда камуністычнага рэжыму", — сказаў Сівек.

Ён адзначыў, што на могілкі, дзе пахаваныя байцы Чырвонай Арміі, закон аб дэкамунізацыі не распаўсюджваецца.

"Чырвоная зорка з'яўляецца сімвалам пахаваных савецкіх салдат", — удакладніў дырэктар бюро.

Sputnik рыхтуе вялікі рэпартаж аб пахаваннях савецкіх воінаў на тэрыторыі Польшчы. Сачыце за абнаўленнямі партала.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі