Батанікі б'юць трывогу: хутка ў беларускіх гарадах прыйдзецца мяняць каштаны

© PixabayКаштан, архіўнае фота
Каштан, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дрэвы сталі ахвярай хваробы, якая прыйшла з Еўропы - з-за яе ўжо да сярэдзіны лета многія з іх губляюць лістоту.

МІНСК, 28 мая — Sputnik. Каштаны ў Беларусі хутка давядзецца мяняць з-за хваробы, распавёў Sputnik старшы навуковы супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі Аркадзь Скуратовіч.

Конскі каштан — досыць распаўсюджаная ў беларускіх гарадах дрэва. Аднак батанікі б'юць трывогу: з-за хваробы многія дрэвы пацярпелі.

"З каштанам у нас праблем шмат: з Еўропы прыйшла хвароба, звязаная з моллю. Таму ўсё больш дрэў цяпер ападае ўжо да канца чэрвеня — пачатку ліпеня", — распавёў батанік.

Паводле яго слоў, з такой праблемай сутыкнуліся па ўсёй Беларусі, у тым ліку і ў Мінску. "І ў Адміністрацыі прэзідэнта ў гэтым годзе абрэзалі каштаны, каб яны не цвілі — так дрэва менш траціць сілы і становіцца ўстойлівей", — адзначыў ён.

© PexelsКаштан
Каштан  - Sputnik Беларусь
Каштан

Скуратовіч падкрэсліў: з-за хваробы многія каштаны ў гарадах прыйдзецца замяніць іншымі дрэвамі. Змагацца з захворваннем і не дапускаць яго далейшага распаўсюджвання досыць складана.

Як адзначыў спецыяліст, падобная праблема зафіксавана ў многіх краінах Еўропы, а таксама ў Расіі. Па словах Скуратовіча, на Урале колькасць каштанаў прыкметна скарацілася, а пакутуюць з-за хваробы дрэвы і ў іншых абласцях РФ. Таму шмат дзе даводзіцца дрэвы замяняць.

"Не быў на Украіне даўно і не ведаю, як там з каштанамі, але чамусьці думаю, што і там сутыкнуліся з праблемай", — сказаў на заканчэнне Скуратовіч.

Стужка навiн
0