Відэа

Голас звініць! Беларуская школьніца ўразіла ўсіх у фінале "Ты супер!"

Падпісацца на
Тысячы чалавек дзякуюць у каментарах 16-гадовай дзяўчыне за шыкоўнае выкананне песні "Зачарованная". Як выступіла Вера Ярошык дуэтам з Русланам Аляхно - глядзіце відэа на Sputnik.

Другі сезон міжнароднага вакальнага конкурсу Sputnik і НТБ "Ты супер!" завяршыўся ў гэтыя выхадныя. Спявачка з Беларусі — 16-гадовая Вера Ярошык — заняла ў фінале праекта другое месца, да першага радка ёй не хапіла зусім мала.

Sputnik уручыў дзецям з Ты супер! памятныя прызы - Sputnik Беларусь
Відэа
Sputnik уручыў дзецям з "Ты супер!" памятныя прызы

Для многіх гледачоў і інтэрнэт-карыстальнікаў Ярошык стала сапраўднай пераможцай. Яе выкананне песні "Зачарованная" дуэтам з Русланам Аляхно змагло расчуліць нават такога мэтра, як Ігар Крутой, а зала апладзіравала выканаўцам гучна і шчыра.

Абмяркоўваць беларускую выканаўцу ўсе працягваюць і пасля фіналу "Ты супер!" — шмат хто верыць, што Ярошык чакае вялікая будучыня, а некаторыя нават прапануюць адпраўляць яе на "Еўрабачанне".

"Казахстанцы віншуюць брацкую Беларусь з перамогай вашай зорачкі Верачкі! Не збяднела на таленты добрая зямля і выдатны народ!" — напісаў пад відэа карыстальнік Orchid.

У захапленні ад выступу дзяўчыны і іншыя карыстальнікі.

"Я думаю, у нас у Беларусі не пакрыўдзяць яе па прыездзе! Павінны дзяўчынку ўзнагародзіць за такі талент і перамогу! Добрая заяўка на наступнае "Еўрабачанне", — напісала Liana J'adore.

"Верачка, які ж у цябе прыгожы голас!!! Поспехаў табе ва ўсім!!! Творчых табе поспехаў!!! Ты гонар сваёй нацыі!!!" — не хавала эмоцый Вольга Еўдакіменка.

Глядзіце на відэа поўны выступ Веры Ярошык у фінале вакальнага конкурсу "Ты супер!" на Sputnik.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала