https://bel.sputnik.by/20180528/nashestvie-kosolapyh-tretij-za-nedelyu-begushchij-medved-obnaruzhen-belarusi-1035678138.html
Нашэсце касалапых: трэці за тыдзень мядзведзь выйшаў да людзей
Нашэсце касалапых: трэці за тыдзень мядзведзь выйшаў да людзей
Sputnik Беларусь
У гэты раз мядзведзя, які бег уздоўж дарогі, сустрэлі ўначы на абочыне трасы Мінск - Магілёў міліцыянеры - ім удалося перанакіраваць звера ў лес, каб... 28.05.2018, Sputnik Беларусь
2018-05-28T17:27+0300
2018-05-28T17:27+0300
2018-05-28T21:22+0300
https://cdnn11.img.sputnik.by/i/logo/logo-social.png
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, навіны , прырода, беларусь
у беларусі, навіны , прырода, беларусь
Нашэсце касалапых: трэці за тыдзень мядзведзь выйшаў да людзей
17:27 28.05.2018 (абноўлена: 21:22 28.05.2018) У гэты раз мядзведзя, які бег уздоўж дарогі, сустрэлі ўначы на абочыне трасы Мінск - Магілёў міліцыянеры - ім удалося перанакіраваць звера ў лес, каб забяспечыць бяспеку дарожнага руху.
МІНСК, 28 мая — Sputnik. Супрацоўнікі Бярэзінскага РУУС, вяртаючыся з начнога выкліку па дарозе Мінск — Магілёў, звярнулі ўвагу, што па ўзбочыне нехта хутка перасоўваецца. Яны запаволілі рух, каб разгледзець, хто гэта, і ўбачылі мядзведзя.
Праваахоўнікі зразумелі, што звер можа стаць пагрозай для ўдзельнікаў дарожнага руху, і вырашылі перанакіраваць яго ў лес. Яны ўключылі пробліскавыя маячкі і гукавы сігнал і прымусілі мядзведзя змяніць траекторыю руху — звер пераскочыў праз агароджу падзяляльнай паласы і схаваўся ў лясным гушчары на супрацьлеглым баку дарогі.
Нагадаем, гэта ўжо трэці за тыдзень выпадак з'яўлення мядзведзяў у полі зроку людзей у нашай краіне. У сераду 22 мая кіроўца зняў на відэа бурага мядзведзя непадалёк ад Мінска каля вадасховішча Вяча. Яшчэ адзін касалапы быў заўважаны ў нядзелю 27 мая на лясной дарозе паблізу вёскі Жалязняк Віцебскага раёна — яго таксама паспеў засняць аўтамабіліст.
Абодва мужчыны былі вельмі здзіўлены сустрэчай з дзікім зверам, адзін з іх нават прызнаўся, што не ведаў пра тое, што мядзведзі жывуць у Беларусі.