Сіноптыкі: разам з каляндарным летам у Беларусь прыйдзе пахаладанне

© Sputnik Анастасия КуприяноваКветкі, архіўнае фота
Кветкі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Апошнія майскія дні будуць цёплымі, а з прыходам чэрвеня тэмпературны фон панізіцца; у выхадныя нават ёсць верагоднасць замаразкаў.

МІНСК, 28 мая — Sputnik. З каляндарным летам у Беларусь прыйдзе паніжэнне тэмпературы, паведамілі Sputnik у панядзелак у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Па словах намесніка начальніка службы метэапрагнозаў гідраметцэнтра Святланы Рыбаковой, да канца мая ў Беларусі чакаецца спякотнае надвор'е, а з пачаткам лета ўсталюецца больш прахалоднае.

"Канец мая будзе сонечным і дзякуючы антыцыклону — у асноўным без ападкаў, толькі ў сярэдзіне тыдня ёсць верагоднасць кароткачасовых дажджоў. А каляндарнае лета пачнецца паніжэннем тэмпературнага рэжыму; у гэтыя выхадныя ёсць верагоднасць замаразкаў", — патлумачыла яна.

У аўторак 29 мая ападкаў не чакаецца, тэмпература ноччу складзе +10..+15°C, а днём падымецца максімум да +23..+28°C. Серада 30 мая — самы спякотны дзень на гэтым тыдні: ноччу будзе +12..+17°C, а днём паветра прагрэецца да +24..+30°C. Кароткачасовыя дажджы чакаюцца толькі ў асобных раёнах.

"Да канца працоўнага тыдня атмасферны фронт выцісне спякотнае паветра з тэрыторыі краіны, пачне паступаць больш свежае. Надвор'е будзе вызначаць больш халодны скандынаўскі антыцыклон", — распавяла метэаролаг.

У асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя нават навальніцы. Тэмпература ноччу на большай частцы тэрыторыі складзе +12..+18°C (а па паўночным усходзе краіны ўжо +8..+11°C), а максімальная днём +17..+28°C.

З пачаткам каляндарнага лета прыйдзе халаднаватае надвор'е. У пятніцу 1 чэрвеня ў асноўным без ападкаў. Уначы будзе +3..+11°C (у асобных раёнах па поўначы рэспублікі на глебе чакаюцца слабыя замаразкі — да —2..0°C), днём паветра прагрэецца да +14..+22°C.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі