Мінінфармацыі абмежавала доступ да двух сайтаў

© Pixabay / TheDigitalWayЗамок на ноўтбуку
Замок на ноўтбуку - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ведамства заблакіравала два сайты з-за парушэнняў закона аб сродках масавай інфармацыі, згодна з прадпісаннямі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

МІНСК, 29 мая — Sputnik. Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ за неналежную рэкламу да двух інтэрнэт-рэсурсаў, гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Профільнае ведамства прыняло рашэнне абмежаваць доступ да сайтаў av.com.by і goabay.com за размяшчэнне рэкламы, якая не адказвае нормам беларускага заканадаўства.

Пры гэтым у ведамстве спасылаюцца на пісьмовыя паведамленні Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ), якія абапіраюцца на закон аб сродках масавай інфармацыі і, у прыватнасці, артыкулы 38 і 511 дадзенага дакумента.

Раней у маі Мінінфармацыі ўжо блакіравала 22 сайты за размяшчэнне інфармацыі пра наркотыкі. Тады гэта было зроблена на аснове рэкамендацый Міністэрства ўнутраных спраў.

Стужка навiн
0