Моладзевы летнік ладзяць на радзіме Васіля Быкава

© Sputnik / Евгений Коктыш / Перайсці ў медыябанкПісьменнік Васіль Быкаў
Пісьменнік Васіль Быкаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ахвотнікам прапануюць сумясціць прыемнае з карысным – адпачыць на свежым паветры, папрацаваць на ўладкаванні тэрыторыі і павучыцца.

МІНСК, 29 мая — Sputnik. Вёска Бычкі Ушачцкага раёна Віцебскай вобласці, дзе нарадзіўся народны беларускі пісьменнік Васіль Быкаў, у гэтым годзе ў трэці раз стане пляцоўкай для моладзевага летніку, паведамілі Sputnik арганізатары.

Пісьменнік Мікалай Чаргінец - Sputnik Беларусь
Радыё
Чаргінец: трэба, каб у Мінску былі вуліцы Быкава і Барадуліна

З 19 па 24 чэрвеня ўдзельнікі будуць працаваць на ўладкаванні тэрыторыі каля дома-музея пісьменніка, а таксама змогуць адпачыць і нефармальна павучыцца на свежым паветры.

Арганізатары абяцаюць насычаную і цікавую праграму — выступы экспертаў, музыкаў і грамадскіх дзеячаў, якія прымуць удзел у творчых сустрэчах, гульнях і майстар-класах.

У розныя гады ў ліку выступоўцаў і лектараў моладзевага летніку ўжо былі Уладзімір Арлоў, Алесь Пушкін, Валярына Кустава, Франак Вячорка, Пятро Клюеў, Аляксандр Лукашук і іншыя грамадскія і творчыя дзеячы.

Да ўдзелу запрашаецца моладзь ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў. Арганізатары забяспечваюць праезд і харчаванне ахвотнікаў, якія будуць пражываць на тэрыторыі сядзібы ў намётніках. Каб зарэгістравацца, неабходна запоўніць спецыяльную форму.

Стужка навiн
0