Відэа

У Гомелі зрабiлi мультфiльм пра "невядомую" гiсторыю горада

Падпісацца
Стваральнікі распавялі тысячагадовую гісторыю старажытнага горада за пяць хвілін.

МІНСК, 29 мая — Sputnik. Мультфільм пра незнаёмую гісторыю Гомеля зрабілі энтузіясты з суполкі "Пошукі старога Гомеля".

Стваральнікі падкрэсліваюць, што Гомель "нашмат старэйшы, чым гэта здаецца сёння", а 1142 год лічыцца афіцыйнай датай стварэння горада недакладна.

За пяць хвілін стваральнікі расказалі тысячагадовую гісторыю горада. Над праектам працавалі паўгады, сярод аўтараў — рэжысер Марыя Булавінская, архітэктар Сяргей Ляпін, мастак Філіп Какоша, гісторыкi i краязнаўцы Юры Панкоў і Яўген Малiкаў.

Тэкст чытаў аўтар і вядучы адной з самых пазнавальных перадач на беларускім тэлебачанні Юрый Жыгамонт.

Стужка навiн
0