Залатая Баба і рускі мядзведзь: што яшчэ можна ўбачыць на старадаўніх картах

© Sputnik / Анастасия ВолчокБелая, Чорная і Чырвоная Русь на Венецыянскай карце
Белая, Чорная і Чырвоная Русь на Венецыянскай карце - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Старажытныя карты Еўропы і свету паказалі на выставе ў арт-прастроры "Ок16".

Ці было на Палессі мора Герадота, дзе на самай справе праходзіла мяжа Вялікага Княства Літоўскага ў XVIІ стагоддзі і чаму на першай беларускай карце знаходзяцца Маскоўскія землі — пра ўсё гэта і многае іншае распавёў Sputnik Эдуард Куфцерын, дырэктар выдавецтва "Эканомпрэс" і арганізатар выставы гістарычных карт.

Куды падзелася Сармацкае возера?

Самай старой мапай з выявай тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага з'яўляецца карта пад назвай "Lithuania" — "Літва", якая ўваходзіла ў атлас 1595 года фламандскага географа і картографа Герхарда Меркатора. Дарэчы, самой назвай "атлас" мы абавязаны менавіта Меркатору, які ўпершыню назваў так картаграфічны зборнік і ўпрыгожыў тытульны ліст выявай старажытнагрэцкага тытана Атланта.

© Sputnik / Анастасия ВолчокЭдуард Куфцерын, дырэктар выдавецтва "Эканомпрэс" і арганізатар выставы гістарычных карт
Эдуард Куфцерын, дырэктар выдавецтва Эканомпрэс і арганізатар выставы гістарычных карт - Sputnik Беларусь
Эдуард Куфцерын, дырэктар выдавецтва "Эканомпрэс" і арганізатар выставы гістарычных карт

Гэтая карта цікавая тым, што адлюстроўвае еўрапейскае ўспрыманне Літвы як самастойнай дзяржавы, якая знаходзіцца ў саюзе з Каралеўствам Польскім ужо пасля Люблінскай уніі 1569 года. Але самым цікавым на ёй з'яўляецца малюнак Сармацкага возера, пра якое пісаў яшчэ старажытнагрэцкі гісторык Герадот.

© Sputnik / Анастасия ВолчокНа сучаснай беларускай карце тут шэраг пінскіх балот
На сучаснай беларускай карце тут шэраг пінскіх балот - Sputnik Беларусь
На сучаснай беларускай карце тут шэраг пінскіх балот

"Ходзяць легенды, што нейкі кіеўскі князь скапаў горы, і возера знікла, — распавядае Эдуард Куфцерын. — На гэтай тэрыторыі сапраўды знаходзяць велізарныя якары ад лодак, якія здольныя былі хадзіць па моры. На сучаснай беларускай карце тут шэраг пінскіх балот".

Існуе і навуковае абгрунтаванне знікнення напалову легендарнага возера-мора. Узняцце Балтыйскай пліты магло выклікаць перасыханне і забалочванне возера, хоць пры разлівах яно яшчэ некаторы час захоўвала ранейшыя абрысы, ужо на сярэднявечных картах яно называецца Sarmatica palus (Сармацкае балота), а на Радзівілаўскай карце 1613 года выдання на месцы возера намалявана падковападобнае балота.

Фантомныя межы

Радзівілаўская карта, створаная па замове князя Мікалая Хрыстафора Радзівіла Сіроткі, была выдадзена ў Амстэрдаме выдавецкім домам Блау. Праз 40 гадоў пасля першага выдання Блау робіць карту Еўропы і ў якасці рэверанса Радзівілу публікуе межы не існуючыя, а тыя, на якія прэтэндуе ВКЛ. На многіх картах таго часу прысутнічаюць фантомы — межы і назвы, якія не адпавядаюць рэчаіснасці.

© Sputnik / Анастасия ВолчокРадзівілаўская карта, створаная па замове князя Мікалая Хрыстафора Радзівіла Сіроткі, была выдадзена ў Амстэрдаме выдавецкім домам Блау
Радзівілаўская карта, створаная па замове князя Мікалая Хрыстафора Радзівіла Сіроткі, была выдадзена ў Амстэрдаме выдавецкім домам Блау - Sputnik Беларусь
Радзівілаўская карта, створаная па замове князя Мікалая Хрыстафора Радзівіла Сіроткі, была выдадзена ў Амстэрдаме выдавецкім домам Блау

"Аматары пагаварыць пра "ад мора да мора" любяць гэтую карту 1850 года. Тут Беларусь знаходзіцца ў межах, дасягнутых у XV стагоддзі, гэта тэрытарыяльныя прэтэнзіі Радзівіла Сіроткі", — адзначае Эдуард Куфцерын і тлумачыць, чаму такія мяжы з'явіліся на галандскай карце: — "Выдавецкі дом Блау, Вілем Блау рабіў першую Радзівілаўскую карту, якая з'яўляецца ўнікальнай для еўрапейскай картаграфіі — гэта адна з лепшых карт для пачатку XVIІ стагоддзя, і Радзівіл падарыў яму права на гэтую карту. У выніку яна друкавалася ледзь не ў кожным атласе. Дайшло да смешнага: друкаваліся нават перавернутыя карты".

Каб ўціснуць у атлас карту, якая не падыходзіла па фармаце, яе пераварочвалі, абразалі. Так, каб размясціць карту ў сваім атласе, сын Вілема Ёган Блау павярнуў яе на 90 градусаў і абрэзаў заходнюю частку, у выніку чаго карта страціла значную частку інфармацыі.

Дарэчы, тэрытарыальныя прэтэнзіі любіла адзначаць на картах і Маскоўская дзяржава – менавіта дзякуючы ёй на картах з'явіліся назывы Белая, Чорная і Чырвоная Русь.

Увогуле, замаўляць карты за мяжой было агульнай практыкай. Заказчыкамі дарагой працы картографаў былі людзі заможныя, знатныя, якія маглі "прачытаць" карту і жадалі знайсці на ёй як мага больш інфармацыі. Так, карта, якая адбівае падзел Рэчы Паспалітай, была створана ў Лондане ў 1799 годзе па замове англійскага караля.

© Sputnik / Анастасия Волчок"Сумная" карта падзелу Рэчы Паспалітай
Сумная карта падзелу Рэчы Паспалітай - Sputnik Беларусь
"Сумная" карта падзелу Рэчы Паспалітай

"Тут на кожным ваяводстве прастаўленыя даты: кім, калі яны былі канфіскаваныя, якія землі і якое насельніцтва мы пры раздзелах гублялі", — распавядае Эдуард Куфцерын. — "У аснове гэтай карты ляжыць праца апошняга вялікага картографа караля Панятоўскага Джавані Антоніа Рыцы Заноні 1772 года".

Як Залатая Баба стала Дзевай Марыяй

Першай картай, створанай на землях ВКЛ, з'яўляецца карта Антонія Віда, надрукаваная ў Вільні ў 1539 годзе, акрамя таго, гэта і першая карта, на якой намаляваная тэрыторыя Масковіі.

© Sputnik / Анастасия ВолчокКарта Антонія Віда, надрукаваная ў Вільні ў 1539 годзе
Карта Антонія Віда, надрукаваная ў Вільні ў 1539 годзе - Sputnik Беларусь
Карта Антонія Віда, надрукаваная ў Вільні ў 1539 годзе

"Патлумачыць, чаму мы ў першую чаргу зрабілі Масковію, няцяжка: мы ўвесь час з ёй ваявалі, і гэта была замова Жыгімонта І Старога вайскоўцам, гэта быў фактычна прататып ваеннай тапаграфічнай карты асноўнага суперніка", — распавядае Эдуард Куфцерын.

Карта змясціла ў сабе велізарны аб'ём інфармацыі – як і ўсе карты гэтага перыяду, яна была хутчэй энцыклапедычнай, чым тапаграфічнай. Кожны горад намаляваны ў адпаведнасці з узроўнем яго абарончых збудаванняў — яны ўсе розных памераў, вельмі выразна прамаляваныя асноўныя броды і перашкоды для войскаў. Яна арыентавана не на поўдзень, а на паўднёвы ўсход, гэта погляд на Масковію ад Вільні, погляд на праціўніка.

Акрамя таго, на гэтай карце ўпершыню з'явіўся мядзведзь, якога пазней перамалявалі усе еўрапейскія картографы – яны не толькі капіявалі мясцовасць, але і запазычывалі мастацкія прыёмы. Мядзведзь стаў малявацца на рускіх землях так, як, напрыклад, леў заўсёды маляваўся на тэрыторыі Афрыкі.

© Sputnik / Анастасия ВолчокТой самы "рускі мядзведзь"
Той самы рускі мядзведзь - Sputnik Беларусь
Той самы "рускі мядзведзь"

Яшчэ адна цікавая асаблівасць карты Віда – на ёй ёсць кірыліца. Гэта подпіс да выявы статуі паганскай багіні: "Залатая Баба". У старажытных сагах ІХ стагоддзя яе апісвалі як пяціметровую статую з золата. "Залатая Баба" таксама перавандравала на еўрапейскія карты, але за 200 гадоў ператварылася на іх… у Дзеву Марыю.

© Sputnik / Анастасия Волчок"Залатая Баба" перавандравала на еўрапейскія карты, але за 200 гадоў ператварылася на іх у Дзеву Марыю
Залатая Баба перавандравала на еўрапейскія карты, але за 200 гадоў ператварылася на іх у Дзеву Марыю - Sputnik Беларусь
"Залатая Баба" перавандравала на еўрапейскія карты, але за 200 гадоў ператварылася на іх у Дзеву Марыю

Пра аўтара карты вядома мала. Некаторыя лічаць вельмі пісьменнага картографа манахам, але хутчэй Антоній Від — тэўтонскі рыцар, адзін з тых, што прынеслі клятву вернасці польскаму каралю. Дакладна вядома, што карту ён стварыў па замове аўстрыйскага дыпламата Жыгімонта Герберштэйна, аўтара "Запісак аб Масковіі", пры дапамозе апальнага баярына Івана Лядскага, які пасля смерці цара Васіля ІІІ збег у Вялікае Княства Літоўскае.

Каралева Еўропа і астатнія

Адной з першых карт, дзе можна адшукаць знаёмыя кожнаму беларусу тапонімы — Полацк, Смаленск, Рыга, рака Нёман — з'яўляецца Эбстарфская карта свету 1290 года. Яна ўяўляе сабой квадрат, пашыты з 30 лістоў пергаменту, з бокам каля 3,5 метраў. Карта адпавядае сярэднявечнай хрысціянскай картаграфічнай традыцыі і ўяўляе сабой "цела Хрыста", з прамаляванай галавой, рукамі і нагамі. Цэнтр (пуп Зямлі) размешчаны ў Ерусаліме, наверсе — Азія, у ніжняй палове злева і справа Еўропа і Афрыка.

© Sputnik / Анастасия ВолчокКарта ў выглядзе "цела Хрыста"
Карта ў выглядзе цела Хрыста - Sputnik Беларусь
Карта ў выглядзе "цела Хрыста"

Цікавыя таксама карты Еўропы, намаляваныя ў выглядзе фігур — напрыклад, вядомая пад назвай "Каралева Еўропа" ("Еўропа ў выглядзе панны"), напісаная ў 1598 годзе, якая паклала пачатак модзе на алегарычныя карты. Такая мода доўжылася на працягу другой паловы XVI — пачатку XVIІ стагоддзя. У гэты перыяд з'яўляліся карты не толькі ў выглядзе чалавечых фігур, але і ў выглядзе раслін і жывёл, у тым ліку міфалагічных.

© Sputnik / Анастасия ВолчокКаралева Еўропа
Каралева Еўропа - Sputnik Беларусь
Каралева Еўропа

"Пры ўсёй сваёй відавочнай дэкаратыўнасці, умоўнасці, свядомай недакладнасці гэта былі, тым не менш, менавіта геаграфічныя карты, але яны неслі сваім гледачам некалькі іншыя сэнсы", — распавядае Эдуард Куфцерын і адзначае, што цяпер традыцыя чытання карт амаль знікла, і большасць людзей не могуць растлумачыць сімвалы, намаляваныя на іх.

Стужка навiн
0