Апошні званок сёння прагучыць для 58 тысяч адзінаццацікласнікаў

Падпісацца
Выпускнікоў дзевятых класаў у рэспубліцы больш - каля 85 тысяч чалавек.

МІНСК, 30 мая — Sputnik. Апошнія званкі ў сераду празвіняць для 58 тысяч выпускнікоў 11-х класаў па ўсёй краіне, паведамілі Sputnik у прэс-службе Міністэрства адукацыі.

Усе беларускія школы праводзяць у сераду апошнія званкі: выпускнікі развітваюцца з навучальнымі ўстановамі і ўваходзяць у дарослае жыццё.

"У гэтым годзе 11 класы школ сканчаюць 58 тысяч выпускнікоў, дзевятыя класы — 85 тысяч чалавек", — распавяла Sputnik прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Людміла Высоцкая.

Пра колькасць залатых медалістаў ад агульнага ліку выпускнікоў, адзначыла прадстаўнік ведамства, гаварыць яшчэ рана: наперадзе іх чакаюць выпускныя экзамены, пасля якіх і стане зразумела, хто зможа атрымаць такі знак адрознення за поспехі ў вучобе.

Выпускныя іспыты ў школах пачнуцца ўжо 1 чэрвеня: хлопцам и дзяўчатам трэба будзе здаць іспыты па дзяржаўных мовах і матэматыцы, а таксама па гісторыі Беларусі і замежных мовах. Пасля выпрабаванняў выпускнікі атрымаюць атэстаты — як правіла, яны ўручаюцца на выпускных вечарах, якія пройдуць 9-10 чэрвеня.

Неўзабаве пасля выпускных былым школьнікам трэба будзе прайсці яшчэ адно выпрабаванне: тыя, хто вырашыць працягнуць навучанне ў вышэйшых і некаторых сярэдніх спецыяльных навучальных установах, з 12 чэрвеня павінны будуць здаваць цэнтралізаванае тэсціраванне.

Стужка навiн
0