МІНСК, 30 мая — Sputnik. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч выйшла ў другі круг Адкрытага чэмпіянату Францыі ("Ралан Гарос"), паведамляе Sputnik.
У стартавым паядынку беларусцы супрацьстаяла чэшская спартсменка Дэніса Аллертова. Беларуска святкавала перамогу з лікам 6:4, 6:3.
У 1/32 фіналу Сасновіч сустрэнецца з прадстаўніцай Нідэрландаў Кікі Бертэнс, якая выбіла з турніру беларуску Арыну Сабаленку (2:6, 1:6).
Гульня адбудзецца 31 мая.
Раней барацьбу ў адзіночным разрадзе завяршыла Вікторыя Азаранка. Але разам з Сабаленкай экс-першая ракетка свету выступяць у пары.