У Мінску ўчора быў пабіты тэмпературны рэкорд стагоддзя

© Sputnik / Мария АмелинаХлопчык у пырсках фантана
Хлопчык у пырсках фантана - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Такога гарачага майскага дня, які быў учора ў сталіцы, сіноптыкі не ўзгадваюць за ўсю гісторыю метэаназіранняў, але па рэспубліцы было яшчэ цяплей.

МІНСК, 31 мая — Sputnik. Учора ў Мінску была зафіксавана самая высокая тэмпература на гэты дзень за апошнія сто гадоў. Слупок тэрмометра дасягнуў адзнакі + 29,4°С.

Папярэдні тэмпературны рэкорд гэтага дня быў зафіксаваны, калі Мінск яшчэ не быў беларускай сталіцай — у 1917 годзе паветра ў горадзе прагрэлася да +28,8°С.

Вельмі горача было і ў іншых гарадах Беларусі: у Віцебску было +28°С (папярэдні рэкорд быў у 1995 годзе  — +27,6°С), у Магілёве +29,8°С (28,2 у 2007 годзе) у Гродне +29,8°С.

Адзін з самых гарачых дзён учора быў у Брэсце — там слупок тэрмометра падняўся да +31,3°С, але не стаў рэкордным — не дацягнуў да +31,6°С, якія былі зафіксаваныя ў 2005 годзе.

Сёння сіноптыкі абяцаюць невялікае пахаладанне, так што на фоне спёкі надвор'е стане больш камфортным і наблізіцца да сваіх кліматычных нормаў.

Стужка навiн
0