Апеляцыйны суд Херсона пакінуў Вышынскага пад арыштам на два месяцы

© Sputnik / Стрингер / Перайсці ў медыябанкГалоўны рэдактар сайта РІА "Новости Украина" Кірыл Вышынскі
Галоўны рэдактар сайта РІА Новости Украина Кірыл Вышынскі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Украінскі суд пакінуў без увагі заяўлены абаронай пратэст і хадайніцтва аб адводзе калегіі суда.

МІНСК, 1 чэр — Sputnik. Апеляцыйны суд Херсона пакінуў галоўнага рэдактара РІА "Новости Украина" Кірыла Вышынскага пад арыштам на два месяцы.

Шкляны бокс правасуддзя

Раней украінскі суд перанёс на 1 чэрвеня разгляд апеляцыі на арышт журналіста, якая была заяўлена яго адвакатамі, таксама яны прасілі адводу калегіі суда.

Жонка Кірыла Вышынскага распавяла, як затрымалі яе мужа - Sputnik Беларусь
Відэа
Арышт Вышынскага: што распавяла жонка кіраўніка РІА "Новости Украина"

"Заяву абаронцы Даманскага аб адводзе калегіі суда пакінуць без задавальнення", — заявіў старшыня суда.

У пачатку работы суда адвакат Вышынскага падаў заяву на адвод суддзяў, таму што яны адмовіліся выпусціць галоўнага рэдактара са шкляной камеры на час правядзення пасяджэння.

Пасля адмовы ў адводзе калегіі суда быў абвешчаны тэхнічны перапынак, каб адвакаты маглі пагутарыць з Вышынскім.

Што адбываецца з РІА "Новости Украина"

Супрацоўнікі службы бяспекі Украіны 15 мая ў Кіеве ўчынілі шматгадзінны ператрус у галоўным офісе, дзе працавалі журналісты агенцтва РІА "Новости".

Генеральны дырэктар МІА Россия сегодня Дзмітрый Кісялёў - Sputnik Беларусь
Радыё
Кісялёў: затрыманне Вышынскага і вобыскі - гэта бандытызм і расправа

У гэты ж час ва ўкраінскай сталіцы быў арыштаваны галоўны рэдактар парталу РІА "Новости Украина" Кірыл Вышынскі. Журналісту выставілі абвінавачанні ў дзяржаўнай здрадзе.

Херсонскі суд арыштаваў галоўнага рэдактара на 2 месяцы і не прадаставіў магчымасці ўнесці за яго заклад. Адвакаты Вышынскага 21 мая заявілі пратэст на рашэнне суда. Тады па прычыне адсутнасці адвакатаў судовае пасяджэнне прайшло за тры хвіліны, пасля чаго разгляд апеляцыі і адклалі на першае чысло чэрвеня.

СБУ за гэты час правяло допыты 48 чалавек, якія, на думку спецслужбаў, датычныя да справы Вышынскага. Пасля чаго было заяўлена аб канфіскацыі вялікай колькасці важнай інфармацыі.

Камісар Савета Еўропы Дуня Міятавіч у гэтую сераду заявіла, што арышт галоўнага рэдактара РІА "Новости Украина" Кірыла Вышынскага выклікае глыбокую заклапочанасць.

Генеральны дырэктар МІА "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў заявіў, што Вышынскі павінен быць неадкладна вызвалены, а ў дачыненні да СМІ неабходна спыніць пераследы.

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў лічыць, што дзеянні ўкраінскіх уладаў у дачыненні да карэспандэнтаў і галоўнага рэдактара РІА "Новости Украина" непрымальныя. Дыпмісія Расіі ў Кіеве накіравала ў гэтай сувязі дзве ноты, дзе пазначана патрабаванне спыніць ганенні супраць журналістаў.

Стужка навiн
0