Відэа

Паніка ў турфірмах: беларускія аўтобусы не могуць папасці ў Маскву і Піцер

Падпісацца
Усталяваць сістэму ГЛАНАСС на беларускія аўтобусы пакуль магчымасці няма, а для "Платона" яшчэ не адкрыта рэгістрацыя.

МІНСК, 1 чэр — Sputnik. Беларускія аўтобусы сутыкаюцца з праблемамі пры ўездзе ў расійскія гарады — сталіцы ЧС-2018, паведаміў у прэс-цэнтры Sputnik кіраўнік Рэспубліканскага саюза туріндустрыі Філіп Гулы.

Не абсталяваныя сістэмай ГЛАНАСС аўтобусы з 1 чэрвеня не могуць уязджаць у гарады правядзення Чэмпіянату свету па футболе — 2018. Так, ужо ў пятніцу з нязручнасцямі сутыкнуліся беларускія турысты.

У кабіне аўтобуса - Sputnik Беларусь
Турыстычныя аўтобусы, якія ездзяць у Расію, аснасцяць сістэмай ГЛАНАСС

"Першы беларускі аўтобус, які дабраўся да Санкт-Пецярбурга, сутыкнуўся ў Гатчыне з блокпастом і з тым, што нельга ўязджаць у горад. Беларусы — людзі дастаткова вопытныя, таму дакументаў прывезлі велізарны пачак, аўтобус прапусцілі. Высвятленне абставінаў займала каля гадзіны", — распавёў Гулы.

Як нагадаў суразмоўца Sputnik, згодна з указам прэзідэнта Расіі мясцовыя органы ўлады маюць пэўнае акно магчымасцяў для таго, каб пускаць замежныя аўтобусы ў гарады, аднак не робяць гэтага.

Паскардзіўся Гулы і на тое, што сістэму ГЛАНАСС у прынцыпе немагчыма ўсталяваць на замежныя, у тым ліку і беларускія аўтамабілі, а пытанні ўзнікаюць і з устаноўкай сістэмы "Платон".

"Адказ з Мінтранса РФ кажа пра тое, што трэба звяртацца ў прыватную кампанію. (…) Там сказалі, што на ўсіх памежных пераходах існуе спецыяльна навучаны чалавек, які сістэму дае, атрымлівае грошы, і можна ехаць. Тэарэтычна можна зарэгістравацца нават на адмысловым сайце, але ён яшчэ не адкрыты, а калі — невядома. Як усё будзе ехаць да панядзелка — невядома", — паскардзіўся ён.

Па словах Гулага, ніякіх такіх пунктаў сёння няма — такім чынам, тураўтобусы не могуць атрымаць абсталяванне. У пацверджанне сваіх слоў ён прама ў МПЦ Sputnik патэлефанаваў у арганізацыю, якая ўсталёўвае "Платон". У адказ кансультант паведаміла, што такія пункты працуюць на межах Беларусі і Расіі, але не прама каля тых жа Масквы ці Пецярбурга.

"Беларускія аўтобусы сёння не могуць легальна патрапіць у Маскву ці Пецярбург", — адзначыў Гулы і дадаў, што гэта "каласальная катастрофа", з-за якой у турыстаў і агенцтваў ужо пачынаецца паніка.

Кіраўнік РСТІ папрасіў Мінтрас Беларусі і пасольства рэспублікі звяртацца да мясцовых уладаў у расійскіх рэгіёнах, каб тыя дазвалялі ўезд беларускім аўтобусам, якія зараз не могуць усталяваць патрабаваныя сістэмы. Ён падкрэсліў: тураператары гатовыя для гэтага прадастаўляць любую інфармацыю.

У сваю чаргу, начальнік упраўлення аўтамабільнага і гарадскога пасажырскага транспарту Мінтранса Сяргей Дубіна на прэс-канферэнцыі ў пятніцу ў Мінску заявіў журналістам, што ў нашых перавозчыкаў праблем быць не павінна і яго ведамства адсочвае сітуацыю.

Стужка навiн
0