МІНСК, 1 чэр — Sputnik. Спявачка і заснавальніца гурта Shuma Руся прачытае для мінчан тэкст "Агульнай дыктоўкі", паведамілі арганізатары мерапрыемства.
Беларуская дыктоўка пройдзе 2 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы ўжо ў другі раз. Які дакладна тэкст пачуюць мінчане, пакуль невядома, але абраны ён адмыслова да 400-годдзя беларускага Буквара.
Мерапрыемства пачнецца ў 12:20.
Каб праверыць сваю пісьменнасць, неабходна зарэгістравацца на сайце і прыйсці на месца не пазней за 11:30.
Тыя, хто ў гэты дзень не зможа прысутнічаць у Нацыянальнай бібліятэцы, змогуць падключыцца да Першага канала Нацыянальнага радыё або інтэрнэт-трансляцыі дома.
Працы мінчан правераць прафесійныя філолагі, а вынікі ўдзельнікі атрымаюць па электроннай пошце.