МІНСК, 1 чэр — Sputnik. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч пацярпела паражэнне ў другім крузе Адкрытага чэмпіянату Францыі ("Ралан Гарос"), паведамляе Sputnik.
У 1/32 фіналу беларускай спартсменцы супрацьстаяла прадстаўніца Нідэрландаў Кікі Бертэнс. Сустрэча завяршылася з лікам 6:4, 6:2 на карысць галандскай тэнісісткі.
Нагадаем, раней Бертэнс выбіла з турніру першую ракетку Беларусі Арыну Сабаленка.
Сасновіч яшчэ выйдзе на парыжскія корты, але ў парным разрадзе. 1 чэрвеня разам з кітаянкай Дуань Ін'ін яна згуляе супраць украінкі Надзеі Кічанок і аўстралійкі Анастасіі Радзівонавай.
Яшчэ адна беларуска Вера Лапко і румынка Ралука Олару 31 мая ў стартавым матчы прайгралі чэшскай пары Барбара Крэйчыкава / Кацярына Сінякова — 7:5, 3:6, 2:6.