Рыа адпачывае: беларускі карнавал у 12-ы раз адкрыўся ў Гродне

© Sputnik / Инна ГришукФестываль нацыянальных культур у Гродне
Фестываль нацыянальных культур у Гродне - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Падчас цырымоніі адкрыцця прадстаўнікі ўсіх нацыянальнасцяў, якія жывуць у Беларусі, прайшліся па горадзе і прэзентавалі свае касцюмы, нацыянальныя танцы і традыцыі.

ГРОДНА, 2 чэр — Sputnik, Іна Грышук. Фестываль нацыянальных культур, які па маляўнічасці можна параўнаць з бразільскім карнавалам, стартаваў у Гродне ўвечары 1 чэрвеня. Свята пачалося з традыцыйнага шэсця, падчас якога ўдзельнікі паказалі свой тэмперамент, касцюмы і нацыянальныя традыцыі.

Цырымонія адкрыцця ўжо ў 12-ы раз пачалася з маляўнічага вясёлага шэсця. З кожным годам яно збірае ўсё больш удзельнікаў розных нацыянальнасцяў. Прадстаўнікі кожнай дыяспары падрыхтавалі кароткія прэзентацыі.

© Sputnik / Инна ГришукУ шэсці ўдзельнічалі 36 нацыянальнасцяў
В шествии участвовало 36 национальностей - Sputnik Беларусь
У шэсці ўдзельнічалі 36 нацыянальнасцяў

Тут былі запальныя кубінскія, шумныя цыганскія, хвалюючыя індыйскія і тэмпераментныя іспанскія танцы, па-ўсходняму філасофскія кітайскія. Госці ўбачылі маляўнічыя нацыянальныя касцюмы і паслухалі нацыянальныя песні.

© Sputnik / Инна ГришукМаляўнічыя цыганскія танцы
Красочные цыганские танцы - Sputnik Беларусь
Маляўнічыя цыганскія танцы

Тэатралізаваную калону ўзначалілі тры заслужаныя гродзенскія прыгажуні і беларус з беларускай у святочных нацыянальных касцюмах. За іх спінамі махаў крыламі белы бусел, упрыгожаны сімволікай фестывалю.

© Sputnik / Инна ГришукКалону ўзначалілі заслужаныя прыгажуні Гродна і беларус з беларускай у святочных нацыянальных касцюмах
Фестиваль национальных культур в Гродно - Sputnik Беларусь
Калону ўзначалілі заслужаныя прыгажуні Гродна і беларус з беларускай у святочных нацыянальных касцюмах

У гэтым годзе ў шэсці бралі ўдзел 36 нацыянальнасцяў. Да яго ўпершыню далучыліся чувашы і кубінцы. Традыцыйна пранеслі і палатно з кветачкай-сямікветачкай — сімвалам Фестывалю нацыянальных культур.

© Sputnik / Инна ГришукСімвал Фестывалю нацыянальных культур - кветачка-сямікветачка
Символ Фестиваля национальных культур - цветик-семицветик - Sputnik Беларусь
Сімвал Фестывалю нацыянальных культур - кветачка-сямікветачка

Асноўны дзень фестывалю і самыя палымяныя гулянні будуць праходзіць 2 чэрвеня на нацыянальных падворках, якія размяшчаюцца ў цэнтры горада. На цэлы дзень Гродна ператворыцца ў вялікую святочную пляцоўку. Самай шматлікай і вялікай з іх абяцае быць беларуская, якая разгорнецца на ўсю плошчу Леніна.

© Sputnik / Инна ГришукГосці свята ўбачылі яркія нацыянальныя касцюмы і паслухалі нацыянальныя песні
Гости праздника увидели яркие национальные костюмы и послушали национальные песни - Sputnik Беларусь
Госці свята ўбачылі яркія нацыянальныя касцюмы і паслухалі нацыянальныя песні

У першы дзень фестывалю адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка князю Давыду Гарадзенскаму.

Што паглядзець і куды схадзіць падчас XII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур — чытайце ў аглядзе Sputnik.

Стужка навiн
0