МІНСК 3 чэр — Sputnik. Футбольны клуб "Дынама-Брэст" адмяніў урачыстае святкаванне перамогі каманды ў Кубку Беларусі, паведаміла прэс-служба ФК.
Брэсцкі клуб выйграў турнір 19 мая. У фінальным паядынку "Дынама" аказалася мацней барысаўскага БАТЭ. Гульня праходзіла на магілёўскім стадыёне "Спартак" і завяршылася з лікам 3:2 на карысць БАТЭ.
У нядзелю стала вядома, што клуб не будзе ўрачыста святкаваць сваю перамогу ў Кубку.
"Прычына: нездавальняючы выступ каманды ў бягучым розыгрышы чэмпіянату Беларусі", — сказалі ў прэс-службе.
Нагадаем, у двух апошніх турах чэмпіянату "Дынама" выпусціла перамогі на апошніх секундах матчу: спачатку прапусціла гол ад "Дняпра", затым — ад "Тарпеда".
Каманда з 12-ю ачкамі пакуль знаходзіцца на восьмым месцы і прапусціла больш за ўсіх галоў у чэмпіянаце (14).
Раней пасаду галоўнага трэнера пакінуў чэшскі спецыяліст Радаслаў Латал. Па словах генеральнага мэнэджара брэсцкага "Дынама" Валдаса Іванаўскаса, прычынай яго звальнення стала няўдалае выступленне клуба ў чэмпіянаце Беларусі.
У дадзены момант выконвае абавязкі трэнера Сяргей Кавальчук.
У сярэдзіне мая ФК "Дынама-Брэст" шакаваў заўзятараў, абвясціўшы, што старшынёй праўлення клуба стаў аргентынскі футбаліст Дыега Марадона.