Міністр прыроды распавёў, ад чаго залежыць дакладнасць прагнозаў надвор'я

© PixabayПерад навальніцай, архіўнае фота
Перад навальніцай, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Павышаць дакладнасць прагнозаў надвор'я будуць і за кошт мадэрнізацыі Белгідрамета - на гэта выдаткавана ўжо больш за 25 мільёнаў рублёў.

МІНСК, 4 чэр — Sputnik. Дакладнасць прагнозаў надвор'я ў рэспублiцы дасягае 96,3%, паведаміў у панядзелак журналістам міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык.

Купанне ў возеры - Sputnik Беларусь
У Беларусі забаронена купацца ў вадаёмах 8 зон адпачынку

Дакладнасць беларускіх прагнозаў надвор'я восенню мінулага года выклікала крытыку прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Пасля заўваг кіраўніка дзяржавы над апраўдвальнасцю прагнозаў працягваюць працаваць.

"Апраўдвальнасць прагнозаў надвор'я па абласных цэнтрах і Мінску дасягае 96,3%", — расказаў міністр.

У цэлым па абласцях дакладнасць прагнозаў крыху менш — 94-95%.

Па словах міністра, на якасць прагнозаў уплывае шэраг фактараў.

"(Гэта адбываецца — Sputnik) ад зладжанасці работы супрацоўнікаў Белгідрамета, унутранага рэзерву, паляпшэння дысцыпліны", — адзначыў Худык.

Развіваюць і матэрыяльна-тэхнічную базу Белгідрамета. Так, інвестыцый у структуру ад дзяржавы выдзелена каля 25,6 мільёна рублёў, а на працягу года адкрыюцца новыя сучасныя станцыі.

Стужка навiн
0