За паўгода ў ПВТ прыйшло больш за 100 новых кампаній

© Photo : ПВТУ будынку ПВТ
У будынку ПВТ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Назіральны савет ПВТ прыняў рашэнне аб рэгістрацыі 56 новых рэзідэнтаў, у сакавіку ўжо было прынята 46 новых кампаній.

МІНСК, 4 чэр — Sputnik. У Парк высокіх тэхналогій прынята 56 новых рэзідэнтаў, цяпер рэзідэнтамі Парку з'яўляюцца 293 кампаніі. Такім чынам за першае паўгоддзе 2018-га колькасць кампаній-рэзідэнтаў павялічылася на траціну.

Лагатып кампаніі Google - Sputnik Беларусь
Google паабяцаў прасоўваць прадукты беларускага ПВТ

Такі імклівы рост эксперты звязваюць з уступленнем у сілу дэкрэта прэзідэнта №8, які істотна спрасціў умовы для ўваходу ў ПВТ.

Сярод новых рэзідэнтаў ПВТ — кампаніі, якія вырабляюць робатаў, развіваюць кіберспорт, распрацоўваюць тэст-сістэмы для малекулярнай ідэнтыфікацыі хвароб чалавека, ствараюць 3D-анімацыю. У Парку з'явіліся не толькі сталічныя, але і рэгіянальныя прадпрыемствы з абласных цэнтраў Беларусі.

Пашыраецца і геаграфія інвестыцый рэзідэнтаў ПВТ — у іх удзельнічае капітал з Расіі, ЗША, Канады, Чэхіі, Літвы.

Дзякуючы таму, што былі істотна пашыраны віды дзейнасці для прыняцця ў ПВТ, кампаніі маюць магчымасць павялічваць экспартныя абароты, больш эфектыўна прасоўваючы праграмныя прадукты, аказваючы маркетынгавыя і рэкламныя паслугі.

Стужка навiн
0