Радыё

Курэйчык: мая новая п'еса "Пакрыўджаная Расія" стане пачаткам трылогіі

© Sputnik / Александр ШурмелевДраматург Андрэй Курэйчык
Драматург Андрэй Курэйчык - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Драматург, рэжысёр і прадзюсар Андрэй Курэйчык распавёў радыё Sputnik Беларусь аб новым спектаклі "Пакрыўджаная Расія", які прадставіў на тэатральным фестывалі "Мельпамена Таўрыі" ў Херсоне.
Курейчик: в моей новой пьесе "Обиженная Россия" у каждого — своя правда

У тэатральным фестывалі "Мельпамена Таўрыі", які прайшоў у маі ва ўкраінскім горадзе Херсон, прынялі ўдзел больш за 70 тэатральных труп з розных краін свету. Вядомы беларускі драматург, рэжысёр і прадзюсар Андрэй Курэйчык прадставіў публіцы сваё новае тварэнне — п'есу пад вострай назвай "Пакрыўджаная Расія". Па словах стваральніка, гэта складаная псіхалагічная гісторыя, у якой даследуюцца сучасныя вострасацыяльныя праблемы.

Тэатральная сцэна, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Шмат кахання і музыкі: топ-5 тэатральных прэм'ер чэрвеня

"Мы разумеем, што ўнутры кожнага з нашых народаў знаходзяцца групы людзей у стане пастаяннай канфрантацыі, нейкай інфармацыйнай і псіхалагічнай вайны. І я даследую, чаму розныя групы грамадства — ліберальныя, мілітарысцкія або асацыяльныя — чаму яны знаходзяцца ў нейкай бясконцай варожасці адзін з адным", — распавядае Курэйчык.

Па словах аўтара, п'еса ўяўляе сабой 7 маналогаў, дзе кожны персанаж распавядае сваю праўду — ад чалавека глыбока веруючага да таго, каго прынята называць "гопнікам з раёна".

"Праўда кожнага знаходзіцца ў канфлікце з усімі астатнімі. Напрыклад, там ёсць гей. А для нашага грамадства гэта такая вострасацыяльная постаць. Там дзяўчына лёгкіх паводзінаў, у якой свой боль, таму што яна з Данбаса і спрабуе вырвацца са складанай сітуацыі", — кажа Курэйчык.

Па словах драматурга, п'еса "Пакрыўджаная Расія" — гэта сучасная версія "Шыняля" Гогаля аб маленькіх людзях, якія становяцца заложнікамі вялікіх геапалітычных падзей.

"Украінцы, знаходзячыся ў палоне сваіх фантомных боляў, не хацелі гэтую п'есу. Яны баяліся, што гэта нейкая прапаганда або правакацыя. Але выйшла такая чалавечая размова на тэму лёсаў людзей, якія паламаныя з-за палітыкі і абсалютна вар'яцкіх падзей апошняга часу", — распавядае Курэйчык.

Зараз рэпетыцыі п'есы пачаліся ў Мінску. Ёсць надзея на тое, што летам адбудзецца першы паказ, а з восені спектакль пойдзе ў пракат на сцэне Сучаснага мастацкага тэатра. Прычым у задумах аўтара — стварэнне трылогіі спектакляў "Пакрыўджаная Расія", "Пакрыўджаная Беларусь", і "Пакрыўджаная Украіна", паколькі тэма крыўды цяпер як ніколі актуальная для нашага грамадства, перакананы Курэйчык.

Гутарку з драматургам, рэжысёрам і прадзюсарам Андрэем Курэйчыкам слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0