https://bel.sputnik.by/20180605/pochemu-vorony-napadayut-na-lyudej-1035827050.html
Арнітолаг патлумачыў, чаму вароны нападаюць на людзей па ўсёй Беларусі
Арнітолаг патлумачыў, чаму вароны нападаюць на людзей па ўсёй Беларусі
Sputnik Беларусь
Напады варон на людзей - праява гіперапекі з боку птушак, падкрэсліваюць спецыялісты. 05.06.2018, Sputnik Беларусь
2018-06-05T15:26+0300
2018-06-05T15:26+0300
2023-04-17T15:54+0300
у беларусі
прырода
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101793/31/1017933173_0:309:3001:1997_1920x0_80_0_0_7519d97169e8be1e38afe8b0a6dc459d.jpg
Жыхары многіх гарадоў Беларусі ў пачатку чэрвеня пачалі скардзіцца на частыя выпадкі нападу шэрых варон. Птушкі быццам бы без прычын налятаюць на людзей у парках і скверах, б'юць крыламі і спрабуюць клюнуць. Што стаіць за такімі паводзінамі варон, Sputnik патлумачылі прыродаахоўнікі.Уся справа ў мацярынскім інстынкцеНапады варон у другой палове мая — першай палове чэрвеня можна растлумачыць проста: птушаняты ў гэты час вучацца лятаць."Першы час яны дрэнна лятаюць, могуць сядзець у траве альбо хмызняках. Дарослыя асобіны абараняюць сваіх птушанят — гэта мацярынскі інстынкт і гіперапека", — пракаментаваў спецыяліст.Вучацца лятаць птушаняты ўсяго некалькі дзён, то бок, калі вы ў панядзелак убачылі вараня і яго бацькоў, то ўжо да чацвярга дарослыя вароны супакояцца, а іх дзіця "стане на крыло"."Чалавек можа нават не бачыць птушаня, але быць побач — на дарожцы ў скверы або парку, напрыклад. А вароны могуць успрыняць гэта як пагрозу і напасці. Гэта непрыемна, але важна разумець: яны так праяўляюць клопат пра сваіх дзяцей", — падкрэсліў прыродаахоўнік.Многія птушаняты пакідаюць гняздо адразу з добрымі "лятальнымі навыкамі" — тады і іх бацькам спакойна, і людзі могуць ісці па скверы без лішніх хваляванняў.Што рабіць, калі нападаюць вароны?Як расказалі прыродаахоўнікі, калі на вас нападаюць вароны, азірніцеся — можа, у траве альбо хмызняку ля дарожкі будзе ляжаць птушаня."Тады яго можна перанесці на некалькі метраў далей ад дарогі, там акуратна пакласці — каб вароны больш не бачылі пагрозы ў людзях на сцежцы. Вядома, яны будуць нападаць — можна адкрыць парасон або накінуць на галаву куртку. Але самае простае і правільнае — аднесці птушаня далей", — параіў спецыяліст.Выклікаць спецыялістаў, грамадскія арганізацыі або прыродаахоўныя камітэты ў такім выпадку не трэба. Нельга і спрабаваць "расквітацца" з птушанём або яго бацькамі, падкрэсліў спецыяліст. Значна гуманней — адпудзіць вокрыкам або, як ужо згадвалася, аднесці птушаня крыху далей ад людзей."Гэта гіперапека, і трэба ставіцца з разуменнем", — нагадаў суразмоўца Sputnik.Большасць птушанят ужо да другой палове чэрвеня пачне добра лятаць — нападу ўсхваляваных бацькоў на людзей да таго часу спыняцца.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101793/31/1017933173_0:0:2663:1997_1920x0_80_0_0_c007024023d61c9e4edcbb1f0630a832.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, прырода, беларусь
у беларусі, прырода, беларусь
Арнітолаг патлумачыў, чаму вароны нападаюць на людзей па ўсёй Беларусі
15:26 05.06.2018 (абноўлена: 15:54 17.04.2023) Напады варон на людзей - праява гіперапекі з боку птушак, падкрэсліваюць спецыялісты.
Жыхары многіх гарадоў Беларусі ў пачатку чэрвеня пачалі скардзіцца на частыя выпадкі нападу шэрых варон. Птушкі быццам бы без прычын налятаюць на людзей у парках і скверах, б'юць крыламі і спрабуюць клюнуць. Што стаіць за такімі паводзінамі варон, Sputnik патлумачылі прыродаахоўнікі.
Уся справа ў мацярынскім інстынкце
Напады варон у другой палове мая — першай палове чэрвеня можна растлумачыць проста: птушаняты ў гэты час вучацца лятаць.
"Першы час яны дрэнна лятаюць, могуць сядзець у траве альбо хмызняках. Дарослыя асобіны абараняюць сваіх птушанят — гэта мацярынскі інстынкт і гіперапека", — пракаментаваў спецыяліст.
Вучацца лятаць птушаняты ўсяго некалькі дзён, то бок, калі вы ў панядзелак убачылі вараня і яго бацькоў, то ўжо да чацвярга дарослыя вароны супакояцца, а іх дзіця "стане на крыло".
"Чалавек можа нават не бачыць птушаня, але быць побач — на дарожцы ў скверы або парку, напрыклад. А вароны могуць успрыняць гэта як пагрозу і напасці. Гэта непрыемна, але важна разумець: яны так праяўляюць клопат пра сваіх дзяцей", — падкрэсліў прыродаахоўнік.
Многія птушаняты пакідаюць гняздо адразу з добрымі "лятальнымі навыкамі" — тады і іх бацькам спакойна, і людзі могуць ісці па скверы без лішніх хваляванняў.
Што рабіць, калі нападаюць вароны?
Як расказалі прыродаахоўнікі, калі на вас нападаюць вароны, азірніцеся — можа, у траве альбо хмызняку ля дарожкі будзе ляжаць птушаня.
"Тады яго можна перанесці на некалькі метраў далей ад дарогі, там акуратна пакласці — каб вароны больш не бачылі пагрозы ў людзях на сцежцы. Вядома, яны будуць нападаць — можна адкрыць парасон або накінуць на галаву куртку. Але самае простае і правільнае — аднесці птушаня далей", — параіў спецыяліст.
Выклікаць спецыялістаў, грамадскія арганізацыі або прыродаахоўныя камітэты ў такім выпадку не трэба. Нельга і спрабаваць "расквітацца" з птушанём або яго бацькамі, падкрэсліў спецыяліст. Значна гуманней — адпудзіць вокрыкам або, як ужо згадвалася, аднесці птушаня крыху далей ад людзей.
"Гэта гіперапека, і трэба ставіцца з разуменнем", — нагадаў суразмоўца Sputnik.
Большасць птушанят ужо да другой палове чэрвеня пачне добра лятаць — нападу ўсхваляваных бацькоў на людзей да таго часу спыняцца.