МІНСК, 6 чэр — Sputnik. Беларусь возьме да пяці мільёнаў еўра ў крэдыт на 15 гадоў у Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця ў 2018-2021 гадах.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў неабходны ўказ, які ўхваляе крэдытнае пагадненне з ЕБРР як аснову для далейшых перамоваў.
Сродкі плануецца накіраваць на будаўніцтва новага рэгіянальнага палігона цвёрдых камунальных адходаў і мадэрнізацыю сістэмы збору адходаў у Пухавіцкім і Чэрвеньскім раёнах.
МЗС Беларусі атрымаў паўнамоцтвы на правядзенне перамоваў з ЕБРР і падпісанне пагаднення ў выпадку дасягнення дамоўленасцяў у рамках ухваленага кіраўніком дзяржавы праекта.
Кабінет міністраў будзе сачыць за абслугоўваннем і своечасовым пагашэннем крэдыту за кошт сродкаў беларускага бюджэту, а таксама кантраляваць мэтавае выкарыстанне грошай.