Фота

Прэм'ера "Пятрушкі": легендарны дзягілеўскі балет на сцэне Вялікага

Падпісацца
Прэм'ера ў Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі адбудзецца ўжо сёння. Гледачы ўбачаць легендарны спектакль парыжскіх "Рускіх сезонаў", які быў адноўлены Андрысам Ліепай.

Упершыню "Пятрушка" быў прадстаўлены 13 чэрвеня 1911 года на сцэне парыжскага тэатра "Шатле" у праграме "Рускіх сезонаў" Сяргея Дзягілева. У бліскучым творчым саюзе вялікага кампазітара Ігара Стравінскага, харэографа Міхаіла Фокіна і мастака "Свету мастацтва" Аляксандра Бенуа нарадзіўся шэдэўр, які змяніў уяўленне пра музыку ХХ стагоддзя і стаў адным з сімвалаў рускай культуры. Легендарны Вацлаў Ніжынскі танцаваў Пятрушку.

Андрыс Ліепа - Sputnik Беларусь
Беларусы змогуць убачыць пецярбургскія норавы пачатку ХХ стагоддзя ў Вялікім

Для гледача пачатку мінулага стагоддзя гэта была тэатральная рэвалюцыя. "Пецярбургскія крытыкі пісалі непрыемныя артыкулы — ім было незразумела, чаму мужыкі і бабы вылезлі на сцэну і пачалі танчыць. На гэтым фоне глядач убачыў беднага, няшчаснага, дрэнна апранутага Пятрушку, закаханага ў балерынку, а яна любіць гэтага тоўстага араба, які думае толькі аб матэрыяльным", — распавёў Народны артыст Расіі, вядомы танцоўшчык сучаснасці Андрыс Ліепа.

Упершыню звярнуўся да балета "Пятрушка" яшчэ ў 1990-х гадах мінулага стагоддзя — вывучаў кінастужкі, аналізаваў успаміны Стравінскага, Фокіна, размаўляў з яго ўнучкай Ізабэль. На працягу 25 гадоў Ліепа ажыццявіў больш за трыццаць пастановак гэтага спектакля па ўсім свеце. У беларускім тэатры оперы і балета "Пятрушка" ставіцца ўпершыню.

Дырыжор-пастаноўшчык балета "Пятрушка" — заслужаны артыст Украіны Віктар Пласкіна, мастак-пастаноўшчык — Анатоль Нежны (Расія), мастак па святле — Ніна Іванкіна.

Прэм'ера спектакля адбудзецца на беларускай сцэне 6 і 7 чэрвеня.

Фотакарэспандэнт Sputnik патрапіла на прадпаказ — глядзіце ў фотастужцы кадры яркага балета, які несумненна стане галоўнай падзеяй новага "Балетнага лета ў Вялікім".

© Sputnik / Марина СеребряковаПрэм'ера балета "Пятрушка", рэстаўратарам якога з'яўляецца Андрыс Ліепа, адбудзецца на беларускай сцэне.
Балет Пятрушка: прэм'ера - Sputnik Беларусь
1/22
Прэм'ера балета "Пятрушка", рэстаўратарам якога з'яўляецца Андрыс Ліепа, адбудзецца на беларускай сцэне.
© Public DomainЭскізы дэкарацый да балета Стравінскага "Пятрушка" 1911 года стварыў мастак Аляксандр Бенуа. Дзеянне "балета-вуліцы", па словах Бенуа, адбываецца ў 30-я гады XIX стагоддзя на Адміралцейскай плошчы ў Пецярбургу падчас масленічнага гуляння. У ім, несумненна, адлюстроўваюцца любімыя дзіцячыя ўражанні яго аўтараў.
Балет Пятрушка: прэм'ера - Sputnik Беларусь
2/22
Эскізы дэкарацый да балета Стравінскага "Пятрушка" 1911 года стварыў мастак Аляксандр Бенуа. Дзеянне "балета-вуліцы", па словах Бенуа, адбываецца ў 30-я гады XIX стагоддзя на Адміралцейскай плошчы ў Пецярбургу падчас масленічнага гуляння. У ім, несумненна, адлюстроўваюцца любімыя дзіцячыя ўражанні яго аўтараў.
© Sputnik / Марина СеребряковаКалектыў тэатра упэўнены, што на фоне класічнай праграмы Вялікага "Пятрушка" стане выклікам аматарам балета. А для гледача пачатку мінулага стагоддзя гэта і зусім была тэатральная рэвалюцыя. Як і ў цэлым "Рускія сезоны".
Балет Пятрушка: прэм'ера - Sputnik Беларусь
3/22
Калектыў тэатра упэўнены, што на фоне класічнай праграмы Вялікага "Пятрушка" стане выклікам аматарам балета. А для гледача пачатку мінулага стагоддзя гэта і зусім была тэатральная рэвалюцыя. Як і ў цэлым "Рускія сезоны".
© Public DomainЦікава, што лібрэта было створана Бенуа ўжо на практычна гатовую музыку Стравінскага. Ён жа стаў аўтарам дэкарацый і касцюмаў.
Касцюмы Бенуа для балета Пятрушка - Sputnik Беларусь
4/22
Цікава, што лібрэта было створана Бенуа ўжо на практычна гатовую музыку Стравінскага. Ён жа стаў аўтарам дэкарацый і касцюмаў.
© Sputnik / Марина СеребряковаНа сцэне балета стракаты натоўп: ваенныя, купцы, пецярбургскія франты, старая графіня з лёкаем, выхаванцы кадэцкага корпуса, пакаёўкі, майстравыя, грэнадзёры, шарманшчыкі і вулічныя-танцоркі.
Балет Пятрушка: прэм'ера - Sputnik Беларусь
5/22
На сцэне балета стракаты натоўп: ваенныя, купцы, пецярбургскія франты, старая графіня з лёкаем, выхаванцы кадэцкага корпуса, пакаёўкі, майстравыя, грэнадзёры, шарманшчыкі і вулічныя-танцоркі.
© Sputnik / Марина СеребряковаШум святочнага натоўпу перарываецца барабанным боем. Два грэнадзёра эпохі Мікалая I адсоўваюць натоўп і адкрываюць схаваны за паркалёвай фіранкай балаган. З'яўляецца Фокуснік-чарадзей, апрануты ва ўсходні гарнітур. Ён робіць пасы і грае на флейце.
Балет Пятрушка: прэм'ера - Sputnik Беларусь
6/22
Шум святочнага натоўпу перарываецца барабанным боем. Два грэнадзёра эпохі Мікалая I адсоўваюць натоўп і адкрываюць схаваны за паркалёвай фіранкай балаган. З'яўляецца Фокуснік-чарадзей, апрануты ва ўсходні гарнітур. Ён робіць пасы і грае на флейце.
© Sputnik / Марина СеребряковаУнутры балагана бачныя тры лялькі на штатывах: злева Арап, пасярэдзіне Балерына, справа Пятрушка.
Балет Пятрушка: прэм'ера - Sputnik Беларусь
7/22
Унутры балагана бачныя тры лялькі на штатывах: злева Арап, пасярэдзіне Балерына, справа Пятрушка.
© Sputnik / Марина СеребряковаЛялькі пачынаюць скакаць, спачатку на месцы, а потым у натоўпе. Балярына - пусценькая какетка - танчыць то з адным, то з другім.
Балет Пятрушка: прэм'ера - Sputnik Беларусь
8/22
Лялькі пачынаюць скакаць, спачатку на месцы, а потым у натоўпе. Балярына - пусценькая какетка - танчыць то з адным, то з другім.
© Sputnik / Марина СеребряковаБенуа так вызначаў сутнасць ролі Пятрушкі: "Выказаць нікчэмную забітасць і бяссільныя парывы ў адстойванні асабістага шчасця і годнасці". Стравінскі жа, успамінаючы аб выкананні ролі Пятрушкі Ніжынскім, падкрэсліваў драматычны пачатак замест звыклага харэаграфічнага: "Скачкі, у якіх ён не ведаў супернікаў, саступалі тут месца драматычнай гульні, музыцы і жэсту".
Балет Пятрушка: прэм'ера - Sputnik Беларусь
9/22
Бенуа так вызначаў сутнасць ролі Пятрушкі: "Выказаць нікчэмную забітасць і бяссільныя парывы ў адстойванні асабістага шчасця і годнасці". Стравінскі жа, успамінаючы аб выкананні ролі Пятрушкі Ніжынскім, падкрэсліваў драматычны пачатак замест звыклага харэаграфічнага: "Скачкі, у якіх ён не ведаў супернікаў, саступалі тут месца драматычнай гульні, музыцы і жэсту".
© Sputnik / Марина СеребряковаПакой Арапа са стракатымі экзатычнымі ўзорамі на сценах. Лянівы Арап ляжыць на канапе. Арап незадаволены з'яўленнем Балярыны і не хавае гэтага. Але Балярына перамагае яго сваім какецтвам. Арап спрабуе яе абняць. Раптам дзверы расчыняюцца, і з пранізлівым крыкам улятае Пятрушка. Ён у жарсці носіцца па пакоі. Арап выштурхвае Пятрушку з пакоя. Балярына захапляецца адвагай і сілай Арапа і падае ў яго абдымкі.
Балет Пятрушка: прэм'ера - Sputnik Беларусь
10/22
Пакой Арапа са стракатымі экзатычнымі ўзорамі на сценах. Лянівы Арап ляжыць на канапе. Арап незадаволены з'яўленнем Балярыны і не хавае гэтага. Але Балярына перамагае яго сваім какецтвам. Арап спрабуе яе абняць. Раптам дзверы расчыняюцца, і з пранізлівым крыкам улятае Пятрушка. Ён у жарсці носіцца па пакоі. Арап выштурхвае Пятрушку з пакоя. Балярына захапляецца адвагай і сілай Арапа і падае ў яго абдымкі.
© Sputnik / Марина СеребряковаЗноў гулянне. Вечарэе.
Балет Пятрушка: прэм'ера - Sputnik Беларусь
11/22
Зноў гулянне. Вечарэе.
© Sputnik / Марина СеребряковаУ павольным танцы праходзіць чарада карміцелек.
Балет Пятрушка: прэм'ера - Sputnik Беларусь
12/22
У павольным танцы праходзіць чарада карміцелек.
© Sputnik / Марина СеребряковаУ балеце зліліся матывы рускіх песень, гарадскога песеннага фальклёру і мелодый у народным духу, напісаных Стравінскім.
Балет Пятрушка: прэм'ера - Sputnik Беларусь
13/22
У балеце зліліся матывы рускіх песень, гарадскога песеннага фальклёру і мелодый у народным духу, напісаных Стравінскім.
© Sputnik / Марина СеребряковаКампазітар выкарыстаў народныя мелодыі і гарадзкі фальклёр: "Ах вы, сени, мои сени", "Вдоль по Питерской" і іншыя.
Балет Пятрушка: прэм'ера - Sputnik Беларусь
14/22
Кампазітар выкарыстаў народныя мелодыі і гарадзкі фальклёр: "Ах вы, сени, мои сени", "Вдоль по Питерской" і іншыя.
© Sputnik / Марина СеребряковаПавадыр мядзведзя - заўсёднік рускіх кірмашоў.
Балет Пятрушка: прэм'ера - Sputnik Беларусь
15/22
Павадыр мядзведзя - заўсёднік рускіх кірмашоў.
© Sputnik / Марина СеребряковаП'яны купчык танчыць з двума маладымі цыганкамі, раскідваецца грашыма.
Балет Пятрушка: прэм'ера - Sputnik Беларусь
16/22
П'яны купчык танчыць з двума маладымі цыганкамі, раскідваецца грашыма.
© Sputnik / Марина СеребряковаСкачуць, каб сагрэцца, фурманы і конюхі.
Балет Пятрушка: прэм'ера - Sputnik Беларусь
17/22
Скачуць, каб сагрэцца, фурманы і конюхі.
© Sputnik / Марина СеребряковаУ балеце чатыры невялікія карціны, якія ідуць без перапынку, іх злучае барабанны бой. У дзвюх сярэдніх карцінах паказана жыццё лялек, крайнія карціны прадстаўляюць сабой масавыя сцэны святочнага гуляння.
Балет Пятрушка: прэм'ера - Sputnik Беларусь
18/22
У балеце чатыры невялікія карціны, якія ідуць без перапынку, іх злучае барабанны бой. У дзвюх сярэдніх карцінах паказана жыццё лялек, крайнія карціны прадстаўляюць сабой масавыя сцэны святочнага гуляння.
© Sputnik / Марина СеребряковаНечакана гулянне абрываецца: за паркалёвай фіранкай балагана нешта адбываецца: нібы хтосьці хоча вырвацца на волю.
Балет Пятрушка: прэм'ера - Sputnik Беларусь
19/22
Нечакана гулянне абрываецца: за паркалёвай фіранкай балагана нешта адбываецца: нібы хтосьці хоча вырвацца на волю.
© Sputnik / Марина СеребряковаНарэшце, выбягае спалоханы Пятрушка, якога даганяе Арап. Арап забівае Пятрушку.
Балет Пятрушка: прэм'ера - Sputnik Беларусь
20/22
Нарэшце, выбягае спалоханы Пятрушка, якога даганяе Арап. Арап забівае Пятрушку.
© Sputnik / Марина СеребряковаКлічуць будачніка. Але з'яўляецца фокуснік і тлумачыць прысутным, што гэта толькі смерць лялькі, не болей. Ён паказвае напханае пілавіннем цела Пятрушкі.
Вядомага імпрэсарыа Сяргея Дзягілева можна пазнаць у вобразе загадкавага фокусніка, які ўмее цягнуць за нітачкі "сваіх лялек".
Балет Пятрушка: прэм'ера - Sputnik Беларусь
21/22
Клічуць будачніка. Але з'яўляецца фокуснік і тлумачыць прысутным, што гэта толькі смерць лялькі, не болей. Ён паказвае напханае пілавіннем цела Пятрушкі.
Вядомага імпрэсарыа Сяргея Дзягілева можна пазнаць у вобразе загадкавага фокусніка, які ўмее цягнуць за нітачкі "сваіх лялек".
© Sputnik / Марина СеребряковаНечакана ў цішыні чуецца пранізлівы крык. Асветлены месяцам, на даху балагана з'яўляецца Пятрушка, які пагражае кулакамі сваім катам.
Балет Пятрушка: прэм'ера - Sputnik Беларусь
22/22
Нечакана ў цішыні чуецца пранізлівы крык. Асветлены месяцам, на даху балагана з'яўляецца Пятрушка, які пагражае кулакамі сваім катам.
Стужка навiн
0