Пуціну падабаецца кіраўнік брэсцкага "Дынама"

© Sputnik / Сергей Гунеев / Перайсці ў фотабанкПрэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін і аргентынскі футбаліст Дыега Марадона (справа)
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін і аргентынскі футбаліст Дыега Марадона (справа) - Sputnik Беларусь
Расійскі лідэр распавёў, каго лічыць фаварытам Чэмпіянату свету-2018 і якія матчы плануе паглядзець.

МІНСК, 6 чэр — Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін назваў сваіх любімых футбалістаў, сярод іх былы нападаючы зборнай Аргенціны, а цяпер старшыня праўлення брэсцкага футбольнага клуба "Дынама" Дыега Марадона, паведамляецца на сайце Крамля.

Расійскі лідэр даў інтэрв'ю напярэдадні паездкі на саміт ШАС у Кітай. У ім ішла гаворка не толькі пра палітыку, але і аб маючым адбыцца ў Расіі Чэмпіянаце свету па футболе.

Будынак Міжнароднага інфармацыйнага агенцтва Россия сегодня на Зубаўскім бульвары ў Маскве - Sputnik Беларусь
Патрэбен гол: легенды футбола ў фармаце дапоўненай рэальнасці

"У мяне ёсць футбалісты, якіх я лічу выбітнымі і якія, безумоўна, могуць прэтэндаваць на гэты тытул, на гэта званне. Сярод расійскіх, савецкіх футбалістаў гэта Леў Яшын, сярод замежных — Пеле. Ну, Марадона мне яшчэ вельмі падабаецца", — заявіў Пуцін у інтэрв'ю Медыакарпарацыі Кітая.

Нагадаем, Марадона стаў старшынёй праўлення "Дынама-Брэст" у пачатку мая. Тэрмін кантракту разлічаны на тры гады. Легендарны аргентынец прыедзе ў Брэст адразу пасля ЧС-2018.

Пра зборную Расіі

Пуцін са шкадаваннем канстатаваў, што зборная Расіі "за апошні час вялікіх вынікаў не паказвала". "Але мы вельмі разлічваем, усе заўзятары і ўсе аматары футбола Расіі разлічваем, што зборная будзе гуляць годна, пакажа сучасны, цікавы, прыгожы футбол і будзе змагацца да канца", — сказаў прэзідэнт.

Кот-аракул Ахіл - Sputnik Беларусь
ЧС 2018: кот-аракул Ахіл атрымаў форму зборнай Расіі

Па словах Пуціна, самая галоўная мэта Расіі як арганізатара сусветнага першынства — правесці турнір на годным узроўні. "Гэта будзе самым галоўным нашым дасягненнем", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Пра фаварытаў

На думку прэзідэнта, прэтэндэнтаў на чэмпіёнскі тытул шмат. "Гэта і лацінаамерыканскія каманды — гэта Аргенціна і Бразілія", — сказаў ён.

Пуцін таксама вылучыў зборную Германіі, якая, па яго словах, "бліскуча гуляла на папярэдніх чэмпіянатах свету". Акрамя таго, ён звярнуў увагу на іспанскую каманду.

"Напэўна будуць іншыя прэтэндэнты, але пераможа наймацнейшы", — сказаў Пуцін.

Ён дадаў, што будзе глядзець матчы ЧС. "І потым я, як кіраўнік дзяржавы, якая прымае чэмпіянат, павінен быць на адкрыцці, на закрыцці. Я пагляджу на свой графік. Калі змагу, то папрысутнічаю, можа быць, і на нейкіх іншых гульнях", — удакладніў Пуцін.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі