Відэа

Чым кормяць у аграсядзібах: карэспандэнты Sputnik прымерылі ролю турыстаў

Падпісацца
Бульба са шкваркамі ў печы і вегетарыянская бабка - уладальнікі аграсядзібаў распавялі пра меню для гасцей і пра тое, як зрабіць "зялёныя" дранікі залацістымі. Як выглядае традыцыйная агравячэра, глядзіце на відэа.

Здзівіць турыста даволі проста, дастаткова паказаць яму беларускую печ, упэўненыя уладальнікі сядзібы "Зарачаны" пад Мінскам. Пяцісот страў з бульбы вам не прапануюць і ўпэўненыя, што ў гэтым няма неабходнасці — турыст прыязджае за дранікамі і бабкай, пра якія шмат чуў, галоўнае  — правільна іх падаць.

"Мы рыхтуем тушонку ў чыгунных гаршчках — гэта бульба з салам, цыбуляй, невялікай колькасцю морквы і рабрынкамі. Гэта страва ўсю сям'ю накорміць на ўвесь дзень", — распавяла гаспадыня сядзібы Ала Ніжнік.

Каб дранікі атрымліваліся залацістымі, а не зялёнымі, як гэта часам здараецца, гаспадыня рэкамендуе рыхтаваць іх на падагрэтым кефіры.

Нават госць, якія засумаваў па натуральных прадуктах, можа палічыць класічную бульбяную бабку занадта каларыйнай. І гаспадары гатовыя пайсці насустрач, для вегетарыянцаў і проста аматараў палічыць калорыі тут прыдумалі бабку з шампіньёнамі замест мяса. У бабку дадаюць хатнія яйкі і трохі смятаны або кефіру.

Стужка навiн
0