Толькі для талентаў: як гучыць адзіная ў Беларусі скрыпка Гварнеры

© Sputnik / Евгений Одиноков / Перайсці ў медыябанкСкрыпкі майстроў італьянскай школы лічацца неперасягненымі па гучанні
Скрыпкі майстроў італьянскай школы лічацца неперасягненымі па гучанні - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сыграць на скрыпцы італьянскіх майстроў дазваляюць далёка не ўсім музыкам - спецыяльна для Sputnik у Беларускай акадэміі музыкі расчахлілі ўнікальную скрыпку Андрэа Гварнеры.

Вось ужо восем гадоў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі захоўваецца адзіная ў краіне скрыпка Андрэа Гварнеры, дзеда вядомага скрыпічнага майстра Джузэпэ Гварнеры, заснавальніка знакамітай дынастыі італьянскіх скрыпічных майстроў.

Параўнайце гучанне скрыпкі Гварнеры і звычайнай - Sputnik Беларусь
Відэа
Знайсці 10 адрозненняў: параўнайце гучанне скрыпкі Гварнеры і звычайнай

Кошт інструмента не абвяшчаецца, ён быў набыты па даручэнні кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі.

Карэспандэнтам Sputnik атрымалася ўбачыць скрыпку 1673 года і пачуць яе непаўторнае гучанне.

Ліст прэзідэнту

Музыкі, якім давялося граць на інструменце, які захоўваецца ў акадэміі, адзначаюць: ён сапраўды незвычайны. Неяк лягчэй ідзе смычок і зручней трымаць саму скрыпку. Але самае галоўнае — тэмбр у яе "свой, асаблівы, мяккі".

Старадаўні інструмент работы майстра Андрэа Гварнеры акадэмія набыла ў 2010 годзе. Рэктар навучальнай установы доктар мастацтвазнаўства, прафесар Кацярына Дулава ўспамінае: "Так здарылася, што наш выдатны скрыпач, у той час ён быў яшчэ студэнтам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Арцём Шышкоў прымаў удзел у адным з самых складаных выканальніцкіх конкурсаў у свеце — XIII Міжнародным конкурсе імя Пятра Ільіча Чайкоўскага. Ён выйшаў у другі тур. І, вядома, мы чакалі перамогі: для нас яна была вельмі важная. Аднак у фінал Арцём не трапіў".

© Sputnik / Дмитрий Коробейников / Перайсці ў медыябанкЮрый Башмет і Уладзімір Співакоў звярнуліся ў свой час да Аляксандра Лукашэнкі, каб у нашай краіне з"явіўся інструмент, з якім беларускія музыкі змогуць перамагаць
Юрий Башмет и Владимир Спиваков обратились в свое время к Александру Лукашенко, чтобы в нашей стране появился инструмент, с которым белорусские музыканты смогут побеждать - Sputnik Беларусь
Юрый Башмет і Уладзімір Співакоў звярнуліся ў свой час да Аляксандра Лукашэнкі, каб у нашай краіне з"явіўся інструмент, з якім беларускія музыкі змогуць перамагаць

"Пасля конкурсу ў Беларусь прыйшоў ліст. Выдатныя дзеячы сусветнага музычнага мастацтва, народныя артысты СССР Юрый Башмет і Уладзімір Співакоў, якія прысутнічалі на спаборніцтве, асабіста звярнуліся да беларускага прэзідэнта, кажучы пра тое, што скрыпач Арцём Шышкоў неверагодна таленавіты, і ён мог бы спаборнічаць і далей, калі б у яго руках быў інструмент іншай якасці", — дадае Кацярына Мікалаеўна.

Рэктар тлумачыць: музыканты выдатна ведаюць пра тое, што на конкурсах такога ўзроўню, дзе выканальніцкае майстэрства ўдзельнікаў адточана практычна да дасканаласці, 80-90% поспеху выступлення залежыць ад таго, на якім інструменце музыкант выконвае конкурсную праграму.

"Не сакрэт, што для ўдзелу ў буйных творчых спаборніцтвах некаторыя выканаўцы атрымліваюць права граць на калекцыйных інструментах, якія захоўваюцца ў знакамітых дзяржаўных або прыватных зборах унікальных музычных інструментаў", — кажа рэктар.

© Photo : предоставлено БГАМРэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Кацярына Дулава
Ректор Белорусской государственной академии музыки Екатерина Дулова - Sputnik Беларусь
Рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Кацярына Дулава

"Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка адгукнуўся на зварот, і па яго даручэнні былі выдзелены сродкі на куплю гэтага ўнікальнага інструмента. Фундатарамі выступілі ААТ "Нафтан" і ААТ "Белтрансгаз", — дадае яна.

Няма роўных па статусе

Кошт скрыпкі у акадэміі не ўдакладняюць: гэтая інфармацыя не падлягае разгалашэнню. Аднак вядома, што ў свеце інструменты майстры Джузэпэ Гварнеры каштуюць мільёны долараў. Скрыпкі яго дзеда Андрэа Гварнеры крыху танней.

"У выніку вельмі няпростых конкурсных працэдур, праслухоўвання і выканальніцкіх пробаў некалькіх інструментаў выбар быў зроблены на карысць той скрыпкі, якая сёння знаходзіцца ў нас. І роўнага ёй па якасці і статусу інструмента ў нашай краіне не існуе", — запэўнівае Кацярына Мікалаеўна.

Аб унікальнай скрыпцы, якая знаходзіцца сёння ў Беларусі, вядома не занадта шмат. Яна была створана ў 1673 годзе ў італьянскім горадзе Крэмона. Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі набыла інструмент у адным з вядомых гандлёвых дамоў Вялікабрытаніі.

© Sputnik / Александр ШурмелевСтаршы выкладчык Акадэміі музыкі, скрыпачка і ўнучка знакамітага беларускага кампазітара Кацярына Пукст
Старший преподаватель Академии музыки, концертирующая скрипачка и внучка знаменитого белорусского композитора Екатерина Пукст - Sputnik Беларусь
Старшы выкладчык Акадэміі музыкі, скрыпачка і ўнучка знакамітага беларускага кампазітара Кацярына Пукст

"Усё, што неабходна для атрыбуцыі інструмента, сёння ёсць у нашым распараджэнні — поўнае апісанне скрыпкі, яе фатаграфіі, усе неабходныя дакументы, якія сведчаць аб яе сапраўднасці", — кажа Кацярына Дулава.

Разам са скрыпкай быў набыты і смычок, які створаны ў Францыі, як мяркуецца, у 1860 годзе майстрам Генры.

"Смычок крыху больш позняга часу, але ён адрозніваецца пышнымі канструктыўнымі характарыстыкамі, якія дазваляюць дасягнуць асаблівых якасцяў гучання. Падчас сустрэчы ў Мінску з творчай моладдзю Уладзімір Співакоў паспрабаваў і скрыпку, і смычок. Выбітны выканаўца выказваў сваё захапленне", — адзначае рэктар.

Інструмент захоўваецца ў спецыяльных умовах. Кансультаваў акадэмію па гэтым пытанні дырэктар расійскай Дзяржаўнай калекцыі ўнікальных музычных інструментаў Міхаіл Гаранок. Так, адным з важных фактараў захоўвання з'яўляецца вільготнасць — яна павінна адпавядаць строга ўстаноўленаму ўзроўню.

© Sputnik / Александр ШурмелевСкрыпка Андрэа Гварнеры, якая захоўваецца ў Беларускай акадэміі музыкі, была набыта для таго, каб атрымліваць перамогі
Скрипка Андреа Гварнери, которая хранится в Белорусской академии музыки, была приобретена для того, чтобы одерживать победы - Sputnik Беларусь
Скрыпка Андрэа Гварнеры, якая захоўваецца ў Беларускай акадэміі музыкі, была набыта для таго, каб атрымліваць перамогі

"А яшчэ інструменту неабходны рэгулярны агляд. Для гэтых мэтаў у акадэміі працуе спецыяльная камісія. Мы таксама плануем звярнуцца ў Міністэрства культуры па дапамогу ў арганізацыі кансультацый па стане скрыпкі з майстрамі, якія маюць досвед работы з унікальнымі старадаўнімі інструментамі. Напрыклад, з Расійскага нацыянальнага музея музыкі ў Маскве", — распавядае Кацярына Мікалаеўна.

Скрыпка для перамог

У акадэміі не хаваюць: скрыпка Гварнеры была набыта для таго, каб атрымліваць перамогі. І сваё з'яўленне ў Беларусі яна ўжо апраўдала.

Інструмент станавіўся ўдзельнікам музычных падзей сусветнага маштабу, сярод якіх Міжнародны фестываль Юрыя Башмета.

Яго маглі пачуць госці ўрадавых мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў тым ліку Міністэрствам культуры, Міністэрствам замежных спраў.

А ў сакавіку гэтага года скрыпку трымаў у руках Аляксандр Лукашэнка. Адбылося гэта на сустрэчы кіраўніка дзяржавы з творчай моладдзю, куды была запрошаная студэнтка магістратуры акадэміі Паліна Чарнеўская.

© Sputnik / Александр ШурмелевСтудэнтка акадэміі музыкі Паліна Чарнеўская сыграла на скрыпцы Гварнеры для Sputnik
Студентка академии Полина Черневская сыграла на скрипке Гварнери для Sputnik - Sputnik Беларусь
Студэнтка акадэміі музыкі Паліна Чарнеўская сыграла на скрыпцы Гварнеры для Sputnik

"Наша маладая скрыпачка дэманстравала гэты інструмент, распавядала пра яго перавагі. Аляксандр Рыгоравіч папрасіў патрымаць яго і пацікавіўся, у чым заключаюцца перавагі скрыпкі Гварнеры. Для нас, вядома, такая высокая ўвага вельмі важна", — адзначае Кацярына Дулава.

У гісторыю скрыпкі Андрэа Гварнеры ў беларускім перыядзе ўжо ўпісаныя вялікія перамогі. Самая значная была здабытая ў 2012 годзе, калі Арцём Шышкоў упершыню ў гісторыі Беларусі стаў лаўрэатам аднаго з самых складаных і прэстыжных музычных конкурсаў у свеце — Конкурсу імя каралевы Лізаветы ў Бельгіі.

"Вядома, гэта сведчыла аб тым, што інструмент найвышэйшага класа ў Беларусі з'явіўся невыпадкова: мы ўсе выдатна разумеем: для таго, каб гэтая ўнікальная скрыпка "адкрылася" і загучала, трэба майстэрства, якое сёння могуць прадэманстраваць выхаванцы беларускай скрыпічнай школы", — адзначае рэктар.

© Sputnik / Евгений Одиноков / Перайсці ў медыябанкПоспех выканаўцы на міжнародных конкурсах, дзе выканальніцкае майстэрства і так адточана да дасканаласці, на 80-90% залежыць ад інструмента
Успех исполнителя на международных конкурсах, где исполнительское мастерство и так отточено до совершенства, на 80-90% зависит от инструмента - Sputnik Беларусь
Поспех выканаўцы на міжнародных конкурсах, дзе выканальніцкае майстэрства і так адточана да дасканаласці, на 80-90% залежыць ад інструмента

Да глыбіні душы

Скрыпка Гварнеры набыла ў Мінску рэпутацыю асаблівай. Музыкі адзначаюць, што яна мае зусім іншае, адрознае ад любога інструмента гучанне.

"Калі бярэш яго ў рукі, проста зліваешся з ім у адно цэлае. А на конкурсах нават не адчуваеш такога моцнага хвалявання, таму што задавальненне, якое атрымліваеш падчас ігры, кампенсуе ўсе страхі", — распавядае Кацярына Пукст, скрыпачка, старэйшы выкладчык акадэміі і ўнучка знакамітага беларускага кампазітара Рыгора Пукста.

У першы раз яна ўзяла ў рукі скрыпку Гварнеры, калі вучылася на пятым курсе і збіралася прадставіць Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі на Еўрапейскім фестывалі музычных акадэмій у Варшаве.

"Гэта, вядома, быў для мяне велізарны гонар. Дзякуй рэктару акадэміі Кацярыне Мікалаеўне Дулавай — не кожнаму музыканту давяраюць выкананне на такім інструменце", — прызнаецца Кацярына Пукст.

У акадэміі не хаваюць: скрыпка трапляе ў рукі толькі самых таленавітых выканаўцаў.

"У руках кожнага выканаўцы яна раскрываецца па-свойму. Кожны музыкант, паспрабаваўшы дакрануцца да інструмента, сыграць на ім, адчуваў высокія прафесійныя якасці скрыпкі і адчуваў сапраўднае захапленне", — рэзюмуе Кацярына Дулава.

Цікавыя факты

  • Скрыпкі Антоніа Страдывары і Андрэа Гварнеры праславіліся тым, што іх гучанне не можа прайграць ні адзін сучасны вытворца. Цяперашнія майстры выкарыстоўвалі той жа тып драўніны, геаметрыю і нават адмысловыя прыёмы вырабу. Але іх спробы, нажаль, аказаліся марнымі.
  • Тайваньскія навукоўцы прыйшлі да высновы, што ўся справа ў драўніне, якая падвяргалася хімічнай апрацоўцы з удзелам алюмінія, кальцыя і медзі. Не выключана, што ў такім выглядзе яна ўжо паступала Гварнеры і Страдывары.
  • Прозвішча Гварнеры прадстаўляюць дзесяць скрыпічных майстроў, найбольшая слава дасталася ўнуку Андрэа — Джузэпэ, які атрымаў мянушку "дэль Джезу" ("ад Езуса"), магчыма, за тое, што рабіў скрыпкі ў асноўным на сродкі царквы і падпісваў іх манаграмай IHS (Ісус Хрыстос Збаўца).
  • Да нас дайшлі каля 250 інструментаў Андрэа Гварнеры.
Стужка навiн
0