МІНСК, 7 чэр — Sputnik. Народны артыст Беларусі Эдуард Зарыцкі памёр у сераду, 6 чэрвеня, на 73-м годзе жыцця, паведамілі Sputnik у Міністэрстве культуры рэспублікі.
Апошнія гады Зарыцкі хварэў на анкалогію, цела кампазітара-песенніка было знойдзена ва ўласнай кватэры.
Дата развітання з народным артыстам будзе вядомая пазней, як адзначылі ў Мінкульце, арганізацыяй пахавання будзе займацца Саюз кампазітараў Беларусі.
Эдуард Зарыцкі — аўтар больш за 600 песень, прычым напісаныя ім кампазіцыі выконваюць шматлікія зоркі расійскай эстрады, у прыватнасці Філіп Кіркораў. Беларускія ж дзеці ведаюць яго па "Калыханцы".
У 2006 годзе Зарыцкі быў узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны.