Бязвізавых турыстаў знаёмяць з гісторыяй савецкага кіно ў Гродна

© Sputnik / Инна ГришукБязвізавых турыстаў знаёмяць з гісторыяй савецкага кіно ў Гродна
Бязвізавых турыстаў знаёмяць з гісторыяй савецкага кіно ў Гродна - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У цэнтры Гродна з'явілася некалькі арт-аб'ектаў, якія нагадваюць сцэны вядомых фільмаў і сталі новымі фотазонамі для турыстаў.

ГРОДНА, 7 чэр — Sputnik, Іна Грышук. У Гродне ў месцах здымак легендарных савецкіх фільмаў паставілі незвычайныя арт-аб'екты, якія прыцягваюць увагу не толькі замежных турыстаў, але і звычайных гараджан.

Зараз у цэнтры горада ёсць шэсць арт-аб'ектаў, якія нагадваюць пра фільмы, якія здымаліся ў Гродне. Яны размяшчаюцца на турыстычным кінамаршруце, які ў мінулым годзе распрацавалі ў горадзе і ўздоўж якога ўсталявалі інфармацыйныя стэнды. Усяго ў Гродне з сярэдзіны XX стагоддзя здымалася больш за 50 фільмаў.

Калыска з "Белых Рос"

На вуліцы Тэльмана з'явілася дзіцячая калыска з фільма "Белыя Росы". Тая самая, з-за якой герой Мікалая Карачанцава атрымаў 15 сутак і не змог развесціся з жонкай. Праўда, у фільме калыска была напоўнена пустымі бутэлькамі і кацілася ў бок універмага.

© Sputnik / Инна ГришукЗ-за гэтай калыскі, якая кацілася па вуліцы Тэльмана, герою Карачанцава далі 15 сутак
Из-за этой коляски, которая катилась по улице Тельмана, герою Караченцова дали 15 суток - Sputnik Беларусь
З-за гэтай калыскі, якая кацілася па вуліцы Тэльмана, герою Карачанцава далі 15 сутак

Зараз калыску надзейна замацавалі да тратуарнай пліткі, шкляной тары ў ёй няма, але пры жаданні яе можна пагушкаць, а для фота напоўніць сваімі аксэсуарамі.

Брунэтка за 30 капеек і кааператыў двайнікоў

Каля Тэатра лялек у парку Жылібера можна ўбачыць адразу два незвычайныя аб'екты. Гэта кованы капялюшык з пальчаткамі, на які магла забыцца гераіня фільма "Брунэтка за 30 капеек".

© Sputnik / Инна ГришукКапялюшык з "Брунэткі за 30 капеек"
Шляпка из Брюнетка за 30 копеек - Sputnik Беларусь
Капялюшык з "Брунэткі за 30 капеек"

На стэндзе побач на беларускай, рускай і англійскай мовах паведамляецца, што падчас здымак гэтай сатырычнай камедыі Гродна ператварыўся ў горад Валуйск, а лялечны тэатр — у краязнаўчы музей, дзе і разгарнуліся асноўныя дзеянні карціны.

© Sputnik / Инна ГришукКрэсла, якое выкарыстоўвалі для фотазоны двайнікі правадыроў СССР
Стул, который использовали для фотозоны двойники вождей СССР - Sputnik Беларусь
Крэсла, якое выкарыстоўвалі для фотазоны двайнікі правадыроў СССР

Побач устаноўлена кованае крэсла з кааператыва двайнікоў кіраўнікоў СССР — такое выкарыстоўвалі героі фільма "Кааператыў "Палітбюро", калі рабілі фота на памяць з правадырамі. Асноўным месцам для здымак фільма таксама стаў лялечны тэатр.

Гітара Высоцкага і птушачка ў клетцы

Гітара, на якой граў герой Уладзіміра Высоцкага з фільма "Я родам з дзяцінства", з'явілася на лавачцы каля корпуса щніверсітэта на скрыжаванні вуліц Кастрычніцкая і Вялікая Траецкая. Гэты фільм здымаўся ў Гродне, а ў 1995 годзе быў уключаны па ініцыятыве ЮНЕСКА ў спіс 100 лепшых фільмаў пра вайну.

© Sputnik / Инна ГришукНа такой гітары граў герой Уладзіміра Высоцкага
На такой гитаре играл герой Владимира Высоцкого - Sputnik Беларусь
На такой гітары граў герой Уладзіміра Высоцкага

Побач з універсітэцкім корпусам у 60-я гады стаяў драўляны дом, у якім жыла галоўная гераіня і ў які вярнуўся герой Высоцкага. На лесвіцы дома ён граў на гітары.

Прагуляўшыся да сінагозе, можна знайсці яшчэ адзін напамін пра гэты фільм — клетку з птушачкай на лаўцы паміж стаянкай і рэстаранам. Непадалёк здымаліся сцэны з гарадскім рынкам, а каля такой клеткі спыняліся героі кінастужкі.

© Sputnik / Инна ГришукКлетка з птушкай з фільма "Я родам з дзяцінства"
Клетка с птичкой из фильма Я родом из детства - Sputnik Беларусь
Клетка з птушкай з фільма "Я родам з дзяцінства"

Нагадаем, што першыя скульптуры з савецкага кіно з'явіліся ў Гродне ў канцы мая. На месцы знесенай вёскі Дзевятоўка, дзе здымаўся фільм "Белыя Росы", усталявалі драўляныя фігуры Фёдара Ходаса, яго суседа Цімафея і сабакі па мянушцы Валет, які рыхтуецца праглынуць кавалак хлеба.

Стужка навiн
0