Стаў вядомы маршрут ралі-рэйду "Шаўковы шлях 2018"

© Photo : "МАЗ-СПОРТавто"Экіпаж Вязовіча падчас ралі "Шаўковы шлях"
Экіпаж Вязовіча падчас ралі Шаўковы шлях - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Праз два гады гонка пашырыць межы і пройдзе па маршруце Парыж - Пекін праз Маскву і Санкт-Пецярбург.

МІНСК, 8 чэр — Sputnik. Арганізатары ралі "Шаўковы шлях" прадставілі маршрут гонкі, якая пройдзе ў гэтым годзе па тэрыторыях Кітая і Расіі з 15 па 27 ліпеня.

Гоначны МАЗ каманды МАЗ-СПОРТаўта - Sputnik Беларусь
"МАЗ-СПОРТаўта" у чэрвені збярэ грузавік капотнай кампаноўкі

Усяго гонка падзелена на дзесяць этапаў. Першы стартуе з кітайскага горада Сіань, а фініш традыцыйна будзе на Чырвонай плошчы ў Маскве.

Пілоты падчас ралі-марафона пераадолеюць амаль шэсць тысяч кіламетраў, з якіх крыху больш за палову прыйдзецца на спецучасткі.

Свае планы ўдзелу ў "Шаўковым шляху" агучвала і беларуская каманда "МАЗ-СПОРТаўта". У мінулым годзе лепшым з беларусаў стаў экіпаж Сяргея Вязовіча — ён заняў пятае месца ў заліку грузавікоў.

На прэзентацыі таксама было агучана, што ўжо праз два гады "Шаўковы шлях" стане транскантынентальным. У 2020-м у планах арганізатараў — стартаваць з Парыжа, праехаць па тэрыторыях Германіі і Фінляндыі, затым праз Санкт-Пецярбург і Маскву прайсці ў Пекін.

Стужка навiн
0