МІНСК, 8 чэр — Sputnik. Памятны знак у гонар беларускага паэта, празаіка і мовазнаўцы Уладзіміра Дубоўкі з'явіцца на яго радзіме — у вёсцы Агароднікі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці, паведамілі Sputnik у Пастаўскім райвыканкаме.
Сёння ў Паставах стартаваў міжнародны фестываль народнай музыкі "Звіняць цымбалы і гармонік". Мерапрыемства прысвечана Году малой радзімы і будзе доўжыцца тры дні.
У Паставах выступяць музыкі з усіх абласцей Беларусі, а таксама з Расіі, Латвіі, Літвы, Эстоніі і нават Індыі. У гэтым годзе выступы народных калектываў аб'яднаныя дэвізам "Дуда — покліч часу".
Чакаецца, што ў святочных мерапрыемствах прымуць удзел каля 400 чалавек — будуць працаваць дзесяць пляцовак у Паставах і яшчэ пяць у вёсках і аграгарадках.