Эколагі прапануюць зрабіць Палессе аб’ектам сусветнай спадчыны ЮНЕСКА

© Sputnik / РИА Новости / Перайсці ў медыябанкБеларускае Палессе
Беларускае Палессе - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Такім чынам плануецца зберагчы ўнікальную прыроду рэгіёна ад разбуральных наступстваў дзейнасці чалавека.
МІНСК, 8 чэр — Sputnik. Прыродаахоўнікі прапануюць ўключыць частку Палесся ў спіс аб'ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Многія мясціны на Палессі ўжо атрымалі статус біясфернага запаведніка альбо тэрыторыі, якая падпадае пад дзеянне Рамсарскай канвенцыі, але прырода гэтага рэгіёну яшчэ знаходзіцца пад пагрозай.
Спецыялісты папярэджваюць, што адчувальную шкоду расліннаму і жывёльнаму свету Палесся можа нанесці асушэнне балот і фрагментацыя прыроднага асяроддзя з-за пашырэння аб'ектаў інфраструктуры і лясных гаспадарак. Разбуральныя наступствы таксама можа мець і пабудова воднага шляху Е40 з Чорнага да Балтыйскага мора.
З гэтай нагоды пад кіраўніцтвам Франкфурцкага заалагічнага таварыства (ФЗТ) зараз рэалізуецца праект па захаванні прыроднага асяроддзя Палесся, у рамках якога беларускія прыродаахоўнікі праводзяць даследванні расліннага і жывёльнага свету. Новы праект па Палессі дазваляе пачаць комплексныя працы па захаванні дзікай прыроды гэтага ўнікальнага рэгіёна.
Зараз прыродаахоўнікі прымаюць меры па ахове некранутай прыроды, праводзяць паўторнае забалочванне асушаных балот і пойменных лясоў і сочаць за выкананнем дзеючых прыродаахоўных законаў.
Стужка навiн
0