Памёр вядомы беларускі літаратуразнаўца Міхась Мушынскі

© Sputnik / Sputnik / Перайсці ў медыябанкГваздзікі і свечка, архіўнае фота
Гваздзікі і свечка, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Міхась Мушынскі даследаваў творчасць Якуба Коласа, Максіма Гарэцкага і іншых беларускіх пісьменнікаў.

МІНСК, 9 чэр — Sputnik. Беларускі крытык, літаратуразнаўца і тэкстолаг Міхась Мушынскі памёр 8 чэрвеня на 88-м годзе жыцця.

Міхась Мушынскі быў членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Вучоны даследаваў беларускую літаратуру, тэксталогію і літаратурную крытыку.

© Photo : Национальная академия наук БеларусиБеларускі крытык, літаратуразнаўца і тэкстолаг Міхась Мушынскі
Белорусский критик, литературовед и текстолог Михаил Иосифович Мушинский - Sputnik Беларусь
Беларускі крытык, літаратуразнаўца і тэкстолаг Міхась Мушынскі

Мушынскі вывучаў жыццё і творчасць многіх айчынных пісьменнікаў: Якуба Коласа, Максіма Гарэцкага, Міхася Зарэцкага, Рыгора Мурашкі і іншых. У апошнія гады яго асноўныя намаганні былі накіраваны на распрацоўку новай канцэпцыі гісторыка-літаратурнага развіцця і стварэнне абноўленай гісторыі беларускай літаратуры.

Міхась Мушынскі — аўтар больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 13 манаграфій. У 1980 годзе быў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Я. Коласа.

Пра месца і дату развітання з Мушынскім пакуль не паведамляецца.

Стужка навiн
0