Відэа

Першы баль юнацтва: у Беларусі прайшлі выпускныя вечары

Падпісацца
У гэтым годзе растаюцца са школай 58 тысяч юнакоў і дзяўчат па ўсёй Беларусi; як праходзілі выпускныя вечары ў Мінску, глядзіце на відэа Sputnik.

Выпускныя вечары прайшлі 9 чэрвеня па ўсёй Беларусі, са школай учора развітваліся больш за 58 тысяч маладых людзей.

Да правядзення выпускных баляў сталічныя ўлады прымеркавалі дзень без алкаголю — у крамах горада дзейнічала забарона на продаж алкагольнай прадукцыі. Але гэта зусім не збянтэжыла маладых людзей, якіх можна было сустрэць ва ўсіх характэрных месцах Мінска.

Шчаслівыя выпускнікі ахвотна пазіравалі на апошняй школьнай фотасесіі і расказвалі пра планы на будучыню.

Многія з іх маюць намер працягнуць вучобу ў ВНУ і вераць у свае сілы на цэнтралізаваным тэсціраванні, якое пачнецца ўжо 12 чэрвеня — у гэты дзень патэнцыйныя абітурыенты будуць пісаць тэст па беларускай мове.

Але сёння пра гэта думалі менш за ўсё — бо наперадзе цэлае жыццё і першы ў ёй дарослы світанак!

Стужка навiн
0