ГОМЕЛЬ, 10 чэр — Sputnik. З грамадскай ініцыятывай арганізаваць у Гомелі пляж, свабодны ад алкаголю, курэння і мата, у гарадскую адміністрацыю звярнуўся гамяльчанін Віктар Жалязоўскі і атрымаў падтрымку ў мясцовай улады і арганізацыі Таварыства выратавання на водах (ТВВОД), у зоне адказнасці якіх знаходзіцца возера Любенскае.
Разразання чырвонай стужачкі з нагоды старту бестэрміновай акцыі не было. Пляж функцыянуе з 1 чэрвеня ў звычайным рэжыме з некаторымі абмежаваннямі: не распіваць спіртное, не паліць, не брыдкасловіць. Усе гэтыя "не" падпадаюць пад адміністрацыйнае правапарушэнне, пра што адпачывальнікам нагадваюць валанцёры ТВВОД і патрульныя міліцыянеры.
"Членам ТВВОД я стаў месяц таму. З тых часоў перыядычна прыходжу на возера, пры неабходнасці звяртаюся да адпачываючых з просьбай выконваць правілы паводзін на вадзе і паводзіць сябе культурна", — распавёў Sputnik пра свой удзел у акцыі Віктар Жалязоўскі.
Па словах супольнікі, толькі забаронамі змагацца з заганамі на Любенскім возеры не будуць. У бліжэйшы час на пляжы абсталююць месца для палення, усталююць спецыяльныя таблічкі з заклікамі адпачываць культурна.
Сёння на пляжы створаны ўсе ўмовы для камфортнага адпачынку: ачышчана дно, усталяваны біятуалет, адрамантаваны і пафарбаваны грыбкі і лаўкі, працуе пракат катамаранаў і лежакоў.
Жалязоўскі спадзяецца, што сваё месца ў акцыі знойдуць і моладзевыя арганізацыі. На пляжы можна ладзіць абмен цыгарэт на садавіну, рэкламаваць адрасы цэнтраў, якія дапамагаюць адмовіцца ад шкодных звычак, праводзіць на адкрытым паветры заняткі фітнесом і спаборніцтвы па пляжным валейболе.