Беларускі джазмэн і кампазітар Авэнір Вайнштэйн памёр у Германіі

© Sputnik / Sputnik / Перайсці ў медыябанкГваздзікі і свечка, архіўнае фота
Гваздзікі і свечка, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Музыка перанёс цяжкую аперацыю на пазваночніку 8 ​​чэрвеня і знаходзіўся ў крытычным стане.

МІНСК, 11 чэр — Sputnik. У нямецкім горадзе Кіль на 84-м годзе жыцця памёр вядомы беларускі журналіст, фатограф, джазмен і кампазітар Авэнір Давыдавіч Вайнштэйн. Інфармацыя пра гэта з'явілася ў Facebook.

© Авенир-бэнд."В джазе только деДушки"Скрыншот са старонкі "Авэнір-бэнда" "В джазе только дедушки" ў Facebook
Скриншот со страницы Авенир-бэнда В джазе только деДушкив Facebook  - Sputnik Беларусь
Скрыншот са старонкі "Авэнір-бэнда" "В джазе только дедушки" ў Facebook

Вядома, што ў пятніцу 8 чэрвеня музыка перанёс сур'ёзную аперацыю на пазваночніку, пасля якой знаходзіўся ў крытычным стане. У нядзелю 10 чэрвеня стала вядома пра смерць Вайнштэйна.

Авэнір Вайнштэйн з 13 гадоў служыў у ваенных аркестрах, а ў 1950-я гады прыехаў працаваць у Мінск, у аркестр Дзяржаўнага ансамбля танца БССР. У 1960-я гады ён стварыў першы ў краіне "Беларускі дыксіленд", з якім аб'ездзіў увесь Савецкі Саюз. Ён таксама шмат выступаў як саліст-кларнетыст.

Як журналіст Вайнштэйн пачаў працаваць у 1955 годзе. Ён актыўна публікаваўся на старонках беларускіх газет. З 1967 года ён на пастаяннай аснове пачаў супрацоўнічаць з газетай "Вячэрні Мінск", друкавацца ў газеце "Знамя юнацтва" і "Савецкая Беларусь", а таксама вёў музычныя праграмы на Беларускім радыё.

У апошнія гады джазмэн выступаў у Мінску з ансамблямі "AVENIR-BAND" і "В джазе только дедушки". Сярэдні ўзрост музыкаў у іх каля 60-70 гадоў.

Стужка навiн
0