У Грузіі сотні куранят вылупіліся з выкінутых на сметнік яек

© Sputnik / Алексей Мальгавко / Перайсці ў медыябанкКураняты на птушкафабрыцы, архіўнае фота
Кураняты на птушкафабрыцы, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Відэа з сотнямі куранят, якія вылупіліся на сметніку, распаўсюджваецца ў Facebook.

МІНСК, 11 чэр — Sputnik. Велізарная колькасць куранят з'явіліся на свет з яек, выкінутых на сметнік птушкафабрыкай у горадзе Марнеулі.

Незвычайнае здарэнне на ўсходзе Грузіі стала "гуляць" па грузінскаму сегменту сацыяльнай сетцы Facebook.

Кіраўнік гарадской адміністрацыі Цімур Абазаў заявіў, што гэта вельмі незвычайны інцыдэнт, пасля якога некаторыя кураняты нават да горада дайшлі, дзе апынуліся ў чуллівых мясцовых жыхароў.

"Наколькі мне вядома, у птушкафабрыцы палічылі, што яйкі былі сапсаванымі, і выкінулі іх на сметнік, а там апынуліся такія ўмовы, як калі б іх выседжвала курыца, такім чынам, вылупілася шмат куранят", — распавёў мэр Марнеулі.

Стужка навiн
0