Радыё

Свідзерскі: першыя мадэлі седанаў Geely аддадзім дылерам ужо ў чэрвені

© Sputnik / Виктор ТолочкоПершы намеснік міністра прамысловасці, в.а. гендырэктара СЗАТ "БелДжы" Генадзь Свідзерскі
Першы намеснік міністра прамысловасці, в.а. гендырэктара СЗАТ БелДжы Генадзь Свідзерскі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Увесь мадэльны шэраг "народных" седанаў Geely павінен выйсці на рынак у жніўні, арыенціровачны кошт аднаго "бюджэтнага" аўтамабіля будзе менш за 23 тысячы рублёў, паведаміў першы намеснік міністра прамысловасці, в.а. гендырэктара СЗАТ "БелДжы" Генадзь Свідзерскі.
Свидерский: бюджетный седан Geely будет стоить меньше 23 тысяч рублей

Вытворчасць першай — флагманскай мадэлі — Geely Atlas NL3 была запушчана на беларускім прадпрыемстве ў лістападзе 2017 года, з таго моманту з канвеера сышлі больш за 1000 такіх машын. Пакуль прадпрыемства працуе ў адну змену ў цыкле "10 хвілін — адна машына", распавёў тэлеканалу СТБ выконваючы абавязкі генеральнага дырэктара прадпрыемства "БелДжы", першы намеснік міністра прамысловасці Генадзь Свідзерскі.

"У сакавіку мы завяршылі выпрабаванне новага красовера, ён пайшоў у продаж. У маі мы фактычна завяршылі выпрабаванне седана, таму зараз шэраг айчынных аўтамабіляў уключае ў сябе і кросоверы, і седаны", — сказаў Свідзерскі.

На дадзены момант прыярытэтнай для прадпрыемства задачай застаецца набор і навучанне персаналу. У планах — у трэцім квартале 2018 года выхад на вытворчасць 70 аўтамабіляў у адну змену, перспектыўная задача будучага года — рэжым працы прадпрыемства ў дзве смены. Акрамя таго, па словах Свідзерскага, пры запланаваных аб'ёмах вытворчасці "БелДжы" не збіраецца "ўдзельнічаць у цэнавай канкурэнцыі".

Эмблема Geely, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Бюджэтны седан Geely запусцяць у вытворчасць у жніўні

"Вельмі важна, каб мы прапаноўвалі ўвесь мадэльны шэраг. Да кросовераў, якія былі засвоены ў маі, дадалася новая мадэль — седан. Мы плануем, што яна павінна выйсці на рынак прыблізна менш чым за 23 тысячы беларускіх рублёў", — сказаў Свідзерскі.

З улікам з'яўлення бюджэтнага седана, першыя партыі якога ўжо прайшлі эксплуатацыйныя выпрабаванні, можна казаць пра тое, што прадпрыемства пачало выпускаць усе тры асноўныя мадэлі, якія першапачаткова былі запланаваны да вытворчасці, адзначыў кіраўнік.

"Першыя мадэлі (седана — Sputnik), думаю, аддадзім іх на нашы дылерскія цэнтры ў чэрвені. З улікам тэхналагічнага цыклу, пастаўкі камплектуючых з Кітая серыйна, увесь гэты мадэльны шэраг седанаў выйдзе ў жніўні", — распавёў Свідзерскі.

Кіраўнік завода выказаў надзею, што выпуск усяго мадэльнага шэрагу дазволіць прадпрыемству максімальна нарасціць аб'ёмы вытворчасці, якія цяпер ужо пацверджаны замовамі на 100%.

Фрагмент гутаркі з першым намеснікам міністра прамысловасці, в.а. гендырэктара СЗАТ "БелДжы" Генадзем Свідзерскім слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0