МІНСК, 12 чэр — Sputnik. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста накіраваў віншаванне прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну і народу з нацыянальным святам — Днём Расіі, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Расіяне могуць ганарыцца сваёй шматвяковай гісторыяй, багатай духоўнай і культурнай спадчынай", — гаворыцца ў віншаванні.
Лукашэнка адзначыў, што братэрская краіна з гонарам прайшла шматлікія выпрабаванні і стала суверэннай прававой дзяржавай, якая валодае магутным патэнцыялам ва ўсіх сферах.
Паводле слоў беларускага лідара, стратэгічны курс на мадэрнізацыю эканомікі, паляпшэнне якасці жыцця і павышэнне міжнароднага аўтарытэту атрымлівае шырокую падтрымку грамадзян.
Кіраўнік Беларусі выказаў перакананасць у тым, што сумеснымі намаганнямі абедзве краіны змогуць надаць істотны імпульс інтэграцыйным працэсам і рэалізацыі важных праектаў у рамках узаемавыгаднага беларуска-расійскага супрацоўніцтва.
Віншавальныя пасланні ад імя Лукашэнкі таксама накіраваныя старшыні ўрада Расіі, старшыні Савета міністраў Саюзнай дзяржавы Дзмітрыю Мядзведзеву, старшыні Савета Федэрацыі Валянціне Мацвіенка і старшыні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, старшыні Дзяржаўнай думы Вячаславу Валодзіну.