Амаль 25 тысяч абітурыентаў здадуць сёння ЦТ па беларускай мове

© Sputnik / Виктор ТолочкоАбітурыенты здаюць ЦТ
Абітурыенты здаюць ЦТ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Традыцыйна першым у краіне праводзяць тэсціраванне па беларускай мове - з яго кожны год і пачынаецца ЦТ.

МІНСК, 12 чэр — Sputnik. Цэнтралізаванае тэсціраванне (ЦТ) па беларускай мове ў аўторак пройдзе амаль 25 тысяч абітурыентаў па ўсёй рэспубліцы, паведамляе Sputnik.

ЦТ у Мінску - Sputnik Беларусь
Што можна, а чаго нельга ўзяць з сабой на ЦТ?

Цэнтралізаванае тэсціраванне афіцыйна стартуе 12 чэрвеня і працягнецца да 2 ліпеня. На працягу гэтага часу абітурыенты будуць здаваць іспыты па профільных прадметах, каб потым паступіць у абраныя ВНУ.

Традыцыйна, ЦТ пачынаецца з іспыту па беларускай мове. У гэтым годзе на прадмет зарэгістравана 24 908 абітурыентаў. Аднак магчыма, што не ўсе прыйдуць на выпрабаванне — у мінулым годзе "прагулялі" тэсціраванне па "белмове" больш за тысячу чалавек.

Вынікі ЦТ павінны з'явіцца на працягу дзесяці дзён — іх можна чакаць ужо 22 чэрвеня. У такі ж тэрмін будуць публікаваць вынікі тэсціравання і па іншых прадметах.

ЦТ працягнецца ў чацвер — абітурыенты будуць здаваць тэсты па рускай мове. Як і ў мінулыя гады, гэты прадмет выбірае пераважная большасць абітурыентаў — амаль 67 тысяч чалавек.

Чытайце правілы праходжання ЦТ у спецыяльнай памятцы Sputnik.

Стужка навiн
0