МІНСК, 12 чэр — Sputnik. Старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі (БФЛА) Вадзім Дзевятоўскі прадставіў медалі для пераможцаў лёгкаатлетычнага турніру, які пройдзе на наступным тыдні на стадыёне "Дынама", паведамляе Sputnik.
Абноўлены стадыён "Дынама" 22 чэрвеня прыме міжнародны лёгкаатлетычны матч зборных Беларусі, Украіны, каманд Балканскіх краін і Прыбалтыкі.
"Вось такія сімпатычныя медалі будуць уручацца пераможцам і прызёрам міжнароднага лёгкаатлетычнага матчу паміж зборнымі Балканскіх краін, Балтыйскіх краін, Беларусі і Украіны, у рамках адкрыцця стадыёна "Дынама", — напісаў Дзевятоўскі ў Instagram.
Плануецца, што Беларусь на турніры прадставяць знакамітыя айчынныя спартсмены, сярод якіх Таццяна Халадовіч, Аліна Талай і Іван Ціхан.
Лёгкаатлетычны турнір стане першым маштабным спартыўным мерапрыемствам на "Дынама" пасля яго рэканструкцыі, якая доўжылася шэсць гадоў і завяршылася ў канцы мая. У наступным годзе на арэне пройдуць цырымонія адкрыцця і закрыцця II Еўрапейскіх гульняў.