Пачынаецца прыём дзяцей у першыя класы школ і гімназій

© Sputnik / Елена ВасильеваШкольная лінейка
Школьная лінейка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Падаваць заявы на прыём малых у першыя класы бацькі змогуць аж да канца жніўня.

МІНСК, 12 чэр — Sputnik. Прыём заяў на паступленне дзяцей у першыя класы школ і гімназій стартуе ў Беларусі, паведамляе Sputnik.

Рэпетытар Яўген Лівянт - Sputnik Беларусь
Радыё
Лівянт: у чэрвені нас чакаюць канфлікты у кожнай гімназіі

Будучых першакласнікаў школы і гімназіі набіраюць практычна ўсё лета. Для таго, каб аддаць дзіця ў першы клас, пакет дакументаў павінны падаць яго законныя прадстаўнікі.

Пачынаецца прыём заяў на залічэнне ў першы клас з 12 чэрвеня і працягнецца да 28 жніўня. У гэты тэрмін бацькі павінны паспець падаць заяву на імя дырэктара, пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці і медыцынскую даведку ў выбраную школу або гімназію.

Першачарговым правам залічэння надзелены тыя, чые бацькі прапісаны ў "замацаваных" за школамі і гімназіямі дамах. Ёсць тут і іншае патрабаванне: рэгістрацыя па адрасе павінна быць мінімум год, інакш лёс вашага малога вырашыць спецыяльная камісія.

Ёсць магчымасць патрапіць у першы клас і не "па прапісцы": калі ў навучальнай установе застануцца вольныя месцы, то вашу заяўку абавязкова разгледзяць.

Стужка навiн
0