"Свята сонца": жывы агонь і мора музыкі чакае гасцей фестывалю

© Sputnik / Виктор ТолочкоКупалле ў Вязынке, архіўнае фота
Купалле ў Вязынке, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На этнафэсце можна будзе наведаць майстар-класы, пастраляць з лука і арбалета, падсілкавацца на фудкорце і нават палятаць на паветраным шары.

МІНСК, 12 чэр — Sputnik. "Свята сонца" — этнафестываль, які адкрывае летні сезон у Беларусі, ужо ў трэці раз пройдзе на тэрыторыі музейнага комплексу Дудуткі, у 40 кіламетрах ад Мінска. Галоўная тэма фестывалю — Купалле, а паколькі адзін з сімвалаў гэтага свята — агонь, арганізатары абяцаюць шмат запальнай музыкі і конкурс фаер-шоу.

"Музычная частка будзе ўпершыню праходзіць на дзвюх сцэнах. Першая сцэна працуе з самай раніцы да трох гадзін дня, і потым пачынаецца галоўная, на якой будуць выступаць хэдлайнеры", — распавядае Аляксандр Рак, арганізатар этнафэсту, кіраўнік экстрым-тэатра "Берсерк".

Склад музычных гуртоў, якія выступяць на фестывалі, вельмі разнастайны: са сцэны прагучаць як фолкавыя кампазіцыі, так і рок, этніка, эмбіент. Спіс хэдлайнераў уражвае: Volski, фолк-гурт з Санкт-Пецярбурга "Тролль гнет ель", "Яварына", PAWA, Re1ikt, Кацярына Ваданосава і іншыя.

© Sputnik / Юлія ХвошчФестываль "Свята Сонца-2017"
Фестываль Свята Сонца-2017 - Sputnik Беларусь
Фестываль "Свята Сонца-2017"

Удзельнік гурта беларускай сярэднявечнай музыкі PAWA Сяргей Шаўчэнка паабяцаў здзівіць новымі песнямі: "Прадставім новыя песні, прадставім новых удзельніц — у нас змяніўся склад. Таксама ў міжсезонне мы папрацавалі з незвычайным для нас аўтарскім матэрыялам, самі пісалі тэксты".

Тэатр "Яварына" выступіць адразу на абедзвюх пляцоўках — і навучыць гасцей фестывалю танцаваць народныя танцы.

"Чым такі від зносін з гледачом эфектыўны — танцы вельмі простыя. Таму нашы танцоры, збіраючы і запрашаючы людзей паўдзельнічаць у нашай праграме, вельмі хутка тлумачаць людзям, як трэба рухацца, як танцаваць, як называецца танец. Можа быць, у працэсе танца распавядаецца гісторыя, як ён ствараўся і калі", — распавядае ўдзельнік тэатра сярэднявечнай культуры "Яварына" Аляксей Барэйша.

© Sputnik / Виктор ТолочкоНародныя танцы на Купалле
Купалье в Вязынке - Sputnik Беларусь
Народныя танцы на Купалле

Майстар-класы плануюцца не толькі па танцах — удзельніца фаер-шоу Lunali, які перамог на мінулым "Свяце сонца", Кацярына Шанько паабяцала навучыць упадабаным трукам любога жадаючага.

"У нас будзе выключна жывы агонь, невялікая пяціхвілінная замалёўка, трошкі гумарыстычная, трошкі адцягненая ад тэмы Купалля", — падзялілася Кацярына планамі на будучы фэст.

Акрамя музыкі і майстар-класаў, гасцей этнафэсту чакае мноства іншых актыўных забаў: ужо ў 11 раніцы пачынаюцца публічныя лекцыі, на якіх этнографы раскажуць пра паходжанне і традыцыі салярных святаў. Можна будзе пастраляць з лука і арбалета, падсілкавацца на фудкорце і нават палятаць на паветраным шары.

Скончыцца першы дзень фестывалю традыцыйнымі скачкамі праз вогнішча і шэсцем, прычым агонь для вогнішчаў будзе здабыты ўручную. Жадаючыя застацца на другі дзень фестывалю змогуць разбіць сваю палатку непадалёк ад уваходу на асноўную пляцоўку.

Стужка навiн
0