Эксперты назвалі лепшыя беларускія альбомы за 10 гадоў

© EuroradioУладальнікі прэміі "Альбом году-2014" гурт Port Mone
Уладальнікі прэміі Альбом году-2014 гурт Port Mone - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Аўтары праекта Experty.by на развітанне склалі рэйтынг лепшых беларускіх альбомаў 2008-2017.

МІНСК, 13 чэр – Sputnik. Сайт Experty.by, у межах якога за 10 гадоў было адрэцэнзавана больш за 500 беларускіх дыскаў, прыпыніў сваю працу, пра гэта Sputnik паведамілі арганізатары праекта.

У апошні дзень працы сайт падвёў вынікі за апошнія 10 гадоў – з 2008 па 2017 і назваў 10 лепшых беларускіх альбомаў. У галасаванні ўзялі ўдзел штатныя эксперты за ўсе дзесяць гадоў існавання праекта.

Гурт Tonqixod - Sputnik Беларусь
Які беларускі альбом прызнаны лепшым у 2017 годзе?

На першым месцы — альбом інструментальнага трыа Port Mone "Thou", выдыдзены ў 2014 годзе. Другое месца заняла этна-трыа "Троіца" з дыскам "Зімачка" (2011). У пяцёрку таксама ўвайшлі працы пост-фолк-метал-гурта Re1ikt "Лекавыя травы" (2015), пост-панк-гурта "Петля пристрастия" "Всем доволен" (2009) і неіснуючага ўжо "Ляпіса Трубяцкога" "Веселые картинки" (2011).

"13 чэрвеня 2008 года пачаў працаваць сайт Experty.by і роўна 10 гадоў пасля мы яго замарожваем. На сайце застаецца вялікая база рэцэнзій і музыкі. Эпізадычна будуць абнаўляцца сацсеткі праекта, але хутчэй у рэжыме "ўзгадваючы лепшыя альбомы". Дзякуй усім аўтарам, музыкам і чытачам. Сыходзім у бястэрміновы адпачынак", – патлумачыў кіраўнік праекта Зміцер Безкаравайны.

Топ-10 лепшых беларускіх альбомаў 2008-2017

1. Port Mone "Thou" (2014)

2. Троіца "Зімачка" (2011)

3. Re1ikt "Лекавыя травы" (2015)

4. Петля пристрастия "Всем доволен" (2009)

5. Ляпис Трубецкой "Веселые картинки" (2011)

6. Лявон Вольскі "Грамадазнаўства" (2014)

7. Tonqixod "Прадмова" (2014)

8. Серебряная свадьба "Laterna Magica" (2012)

9. Akute "Не існуе" (2012)

10. Петля пристрастия "Мода и облака" (2016)

Стужка навiн
0