Кляшчы сталі часцей кусаць беларусаў

© Sputnik / Константин Чалабов / Перайсці ў медыябанкДаследаванне кляшчоў у лабараторыі
Даследаванне кляшчоў у лабараторыі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Колькасць грамадзян, якія звярнуліся да медыкаў з-за ўкусаў кляшчоў, павялічылася ў паўтара разы.

МІНСК, 13 чэр — Sputnik. Беларусы сёлета часцей становяцца ахвярамі ўкусаў кляшчоў, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы Гарадской клінічнай інфекцыйнай бальніцы Мінска Святаслаў Вельгін - Sputnik Беларусь
Радыё
Вельгін: укусы кляшчоў - як засцерагчыся і не падчапіць інфекцыю

Сезон актыўнасці кляшчоў сёлета пачаўся яшчэ вясной. Усяго з пачатку года да медыкаў з-за ўкусаў гэтых насякомых звярнуліся каля 9,7 тысячы беларусаў. Характэрна, што траціна пацярпелых — дзеці.

Колькасць тых, хто звярнуўся да ўрачоў з-за ўкусаў кляшчоў, за год павялічылася ў 1,6 разы. Больш за ўсё пацярпелых — у Магілёўскай і Гродзенскай абласцях, менш — у Мінскай і Гомельскай.

Ахвярамі кляшчоў часцей становяцца ў лясных масівах ці сельскай мясцовасці. Спецыялісты раяць пасля вяртання з прыроды старанна аглядаць сябе на наяўнасць насякомых, а таксама памятаць аб мерах засцярогі.

Для выдалення кляшча рэкамендуецца звяртацца да медыкаў. Зрэшты, калі бліжэйшы медпункт ці паліклініка знаходзяцца далёка, выдаліць насякомае можна паспрабаваць і самастойна.

Стужка навiн
0